Яршоўка
Яршоўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 30 км |
Басейн | 225 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Шалыгі |
• Каардынаты | 54°08′20,43″ пн. ш. 26°51′49,2″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Іслач |
• Месцазнаходжанне | за 3 км ад Ракава |
• Каардынаты | 53°59′00,92″ пн. ш. 26°59′03,47″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Іслач → Заходняя Бярэзіна → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Маладзечанскі раён, Валожынскі раён |
![]() ![]() |
Яршо́ўка, Ярцоўка, Яршуйка, Чарняўка — рака ў Маладзечанскім і Валожынскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Іслач.
Даўжыня ракі 30 км[1], плошча вадазбору 225 км². Пачынаецца каля вёскі Шалыгі ў Маладзечанскім раёне, упадае ў Іслач за 3 км на паўночны захад ад Ракава. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 200—500 м. Пойма двухбаковая. Рэчышча на працягу 10 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй па цячэнню ад вёскі Зарэчча звілістае. Асноўныя прытокі: Дараўлянка, Каскруўка, Запруддзе.
Уздоўж ракі населеныя пункты Зарэчча, Адамаўцы, Яршэвічы, Кісялі, Цішкаўшчына.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 306. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 17. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)