Ярылаўка (Беластоцкі павет)
| Населены пункт | |
| Ярылаўка | |
|---|---|
| польск.: Jaryłówka | |
| 53°08′00″ пн. ш. 23°53′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Ваяводства | Падляскае |
| Павет | Беластоцкі |
| Гміна | Грудак |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Іншае | |
| 0029038 | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Ярылаўка (польск.: Jaryłówka) — вёска ў Польшчы, размешчаная ў Падляскім ваяводстве, у Беластоцкім павеце, у гміне Гродэк.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]І ў расійскі і ў міжваенны перыяд Ярылаўка — вёска і маёнтак (роду Каменскіх [2], з якога паходзіў Антоні Каменскі)[3] — знаходзілася ў Гродзенскім павеце, у гміне Вялікая Бераставіца, г.зн. і гмінны і павятовы цэнтр знаходзіліся на сучаснай тэрыторыі Беларусі.
Паводле перапісу насельніцтва 1921 года, тут пражывала 35 чалавек, усе яны былі праваслаўнымі і заяўлялі пра беларускую нацыянальнасць. Тут было 7 жылых будынкаў.
У 1975—1998 гадах вёска адміністрацыйна належала да Беластоцкага ваяводства.
Праваслаўныя жыхары вёскі належаць да прыходу царквы Святога апостала Іаана Багаслова ў Мастаўлянах [4].
У 1945—1956 гадах у Ярылаўцы знаходзілася вартавая застава памежных войск (WOP) [5] .
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]Cядзібны парк, XVIII—XX стст., рэгістрацыйны нумар: 742 ад 19.12.1991 г.[6]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы нарадзілася гісторык і беларусістка Алена Глагоўская (1959) і (паводле адной з версій) мастак Антоні Каменскі (1860).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702042-0029038?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
- ↑ Jaryłówka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. Warszawa, 1902. — S. 8.
- ↑ Piotr Bajko, Kamieński Antoni (1860-1933) // Encyklopedia Puszczy Białowieskiej
- ↑ Kalendarz Prawosławny 2021, Wydanie Warszawskiej Metropolii Prawosławnej, ISSN 1425—2171, s. 185
- ↑ Jaryłówka. Szef MON podziękował żołnierzom służącym na granicy z Białorusią. podlaskie24.pl (15 жніўня 2023).
- ↑ Rejestr zabytków nieruchomych – województwo podlaskie [online], Narodowy Instytut Dziedzictwa, 31 grudnia 2025.