Ясакар

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ясакар
PopulusNigra3.jpg
Ясакар.
Дарослыя дрэвы
ў пойме ракі Эльбы, Германія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Populus nigra L., 1753

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   22468
NCBI   3691
EOL   584265
GRIN   t:29400
IPNI   776790
TPL   tro-28300007

Ясака́р, таполя чорная (Populus nigra) — лістападнае дрэва роду таполя сямейства вярбовых. Меданосная, дубільная, эфіраалейная, фарбавальная, лекавая, драўнінная, дэкаратыўная расліна, культывуецца ў азеляненні.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Germplasm Resources Information Network, у сінаніміку віду ўваходзяць назвы[3]:

The Plant List прыводзіць у якасці сінонімe толькі адну назву — Populus sosnowskyi Grossh.[4].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Populus nigra - Köhler–s Medizinal-Pflanzen-112.jpg

Ясакар — дрэва першай велічыні, якое дасягае 30-35 метры вышыні і 1-2 метры ў дыяметры ствала.

Каранёвая сістэма добра разгалінаваная. Яна ўключае ў сябе паверхневыя і нахільна распаўсюджаныя карані, ад якіх адыходзяць глыбока пранікальныя ў глебу якарныя карані. Пры намяці самай ніжняй часткі ствала пяском і глеем утвараюцца прыдаткавыя карані, якія фармуюць у той ці іншай меры выяўлены другі ярус. Магутная каранёвая сістэма забяспечвае добры рост усёй масы дрэва і разам з тым надае яму высокую ўстойлівасць у перыяд плыні паводкавых вод і руху лёду, а таксама моцных парываў ветру. Ветравалы не характэрныя для ясакару. Валодае вялікай здольнасцю ўтвараць параснік на пнях.

Крона разгалістая, кара светла-шэрая, у ствалах дрэў амаль чорная. Лісце на доўгіх, сціснутых чараньках, яйкападобна-трохвугольнае або рамбічнае. Кветкі ў каташках. Плод — каробачка.

Ясакар — хуткарослая, марозаўстойлівая парода. Жыве да 300 гадоў.

Пашырана пераважна на поўдні Беларусі. Расце па берагах рэк, азёр, старыц. Часта вырошчваецца як дэкаратыўная расліна. Цвіце ў красавіку.

Пупыршкі выкарыстоўваюцца ў медыцыне, драўніна прыдатна для будаўніцтва.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Гл. спасылку ў картцы расліны
  4. Populus nigra L. is an accepted name (англ.) . The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (2010). Праверана 30 жніўня 2013.