Ясельда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ясельда
Yaselda river of Belarus.jpg
Даўжыня 242 км
Вадазбор 5430 км²

Ясельда, Ясольда — рака ў Брэсцкай вобласці, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 250 км. Вадазбор 7790 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 35,8 м³/с. Агульнае падзенне ракі 37,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Башта, канал Вінец, Аснежыцкі канал, Ласінцы, Мыш, Мерачанка. Злева: Цемра, Жыгулянка, Хатава, Агінскі канал.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Бяроза. Вёскі: Моталь. Вадасховішчы: Сялец.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Веснавое разводдзе

Пачынаецца на вышыні 168,6 м над узроўнем мора, за 4 км на поўнач ад вёскі Клепачы Пружанскага раёна, у вярхоўі цячэ па Прыбужскай раўніне, далей па нізіне Прыпяцкага Палесся (па Бярозаўскім, Драгічынскім і Пінскім раёнах) праз Спораўскае возера. Вусце каля вёскі Качановічы Пінскага раёна. Ясельда ўваходзіць у водную сістэму, якая Агінскім каналам злучае басейн Прыпяці з басейнам Нёмана.

Веснавое разводдзе ў канцы сакавіка, доўжыцца да 1-й палавіны мая. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,4 м у вярхоўі да 2,6 м у ніжнім цячэнні, найбольшая адпаведна 1,7 і 3,1 м. Замярзае рака ў пачатку снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 2—3 сутак. Расход вады каля в. Сінін Пінскага р-на (53 км ад вусця) найбольшы 573 м/с (1958), найменшы 1,36 м³/с (1956).

Даліна невыразная, месцамі трапецападобная; яе шырыня 2—4 км, найбольшая 6—8 км. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні шырынёй 0,8—1,2 км, у ніжнім 1,5—6 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 39,1 км, а таксама на тэрыторыі Бярозаўскага раёна ад вёскі Сялец да вёскі Стрыгін на працягу 15 км каналізаванае.

На неканалізаваных участках рэчышча звілістае і моцназвілістае, яго шырыня 10—40 м, найбольшая 80 м (каля вёскі Купяцічы Пінскага раёна).

У басейне ракі вадасховішча Руднікі (Пружанскі раён)[1].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 430. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.