Ясень звычайны
| Ясень звычайны | |||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Fraxinus excelsior L., 1753 | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Ясень звычайны (Fráxinus excélsior) — лістападнае дрэва, від роду Ясень (Fraxinus) сямейства Маслінавыя (Oleaceae). Адна з лесаўтваральных парод.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Ясень звычайны, ясіон[1], ясень[2][3][4][5][6], сён, сініна[7].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Ясень звычайны — дрэва вышынёй 20-30 м (часам да 40 м) і дыяметрам ствала да 1 м. Крона кампактная, нешырокая. Кара шэрая парэпаная (у маладых раслін — шэра-зялёная гладкая).
Пупышкі чарнаватыя, аксаміцістыя. Лісце непарнапёрыстае, даўжынёй да 40 см, складаецца з 7-15 прадаўгавата-эліпсоідных або падоўжана-адваротнаяйцападобных, амаль сядзячых на кароткіх чаранках лісточкаў, пілаватых па краі. Лісточкі зверху ярка-зялёныя, а знізу светла-зялёнага колеру, апушаныя па жылцы.
Кветкі дробныя, без калякветніка, абодваполыя, з двума тычынкамі і песцікам з двухраздзельным рыльцам (радзей сустракаюцца кветкі без песціка), сабраны пучкамі ў гронкі на парастках мінулага года. Цвіценне — да з’яўлення лісця, на Беларусі — у красавіку—маі. Маладыя парасткі пакрыты белаватымі сачавічкамі.
Расліна палігамная.
Плады — крылаткі, даўжынёй да 5 см, лінейна-прадаўгаватыя, уверсе завостраныя, спачатку зялёнага колеру, потым карычневага, выспяваюць пад восень, часта ўтрымліваюцца на расліне ўсю зіму.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна мае шырокі арэал, сустракаецца амаль па ўсёй Еўропе, у Крыме, на Каўказе і ў Азіі. Паўночныя межы арэала дасягаюць 63° пн.ш. у Нарвегіі, 61° пн.ш. у Швецыі і 62° пн.ш. у Фінляндыі. Паўночна-ўсходняя і ўсходняя межы праходзяць ад Санкт-Пецярбурга праз Маскву да Казані, а адтуль на паўднёвы захад. Не сустракаецца ў Ірландыі і паўночнай Шатландыі, а таксама ў паўночнай і цэнтральнай частках Скандынаўскага паўвострава. Адсутнічае таксама ў Паўднёвай Еўропе на Пелапанесскім паўвостраве, у паўднёвай частцы Апенінскага паўвострава (Калабрыя), Сіцыліі і Сардзініі, а таксама ў паўднёвай і цэнтральнай частках Пірэнейскага паўвострава.
У Польшчы ясень расце ў нізінах, дасягаючы перадгор’яў Татраў. На Беларусі ясянёвыя лясы (ясеннікі) пашыраны па ўсёй тэрыторыі, займаюць 0,23 % лесапакрытай плошчы. Фарміруюцца на стыку тыповых шыракалістых лясоў (дуброў) і лясоў эўтрофных балот (чорнаалешнікаў). Растуць у лагчынах, поймах рэк і на высокаўрадлівых, вільготных глебах са шчолачнай рэакцыяй. Вылучаюць ясеннікі: кіслічныя, сніткавыя, крапіўныя, папарацевыя, вятроўнікавыя, балотна-разнатраўныя, поймавыя. Лясы маюць важнае водаахоўнае значэнне.
Ясень расце хутка, аддае перавагу ўрадлівым слабашчалачным глебам. Размнажаецца насеннем, пасля рубкі дае багаты параснік ад пня.
Значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваецца для дэкаратыўнага, ахоўнага і меліярацыйнага лесаразвядзення. Добра глядзіцца ў садова-паркавых ансамблях, алейнай пасадцы.
- Fraxinus excelsior ‘Aurea’[9] — з жаўтлява-зялёным лісцем, якое да восені цямнее.
- Fraxinus excelsior ‘Aurea Pendula’[10]
- Fraxinus excelsior ‘Diversifolia’[11]
- Fraxinus excelsior ‘Pendula’[12] — ніцая форма: галіны звісаюць да зямлі.
Драўніна ясеня звычайнага вельмі трывалая, прыгожая па тэкстуры і колеры; лёгкая ў апрацоўцы.
Маладыя парасткі могуць служыць кормам для свойскай жывёлы, у лясах іх ахвотна ядуць алені і ласі.
Пры цвіценні ў красавіку — маі дае меданосным пчолам пылок-абножку[13].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- ↑ По данным сайта GRIN.
- ↑ Fraxinus excelsior L. forma aurea (Pers. Архівавана 28 кастрычніка 2000.
- ↑ Fraxinus excelsior L. forma aureopendula Rehder Архівавана 28 кастрычніка 2000.(англ.) (Праверана 14 жніўня 2010)(Праверана 14 жніўня 2010)
- ↑ Fraxinus excelsior L. forma diversifolia (Aiton) Lingelsh. Архівавана 28 кастрычніка 2000.(англ.) (Праверана 14 жніўня 2010)(Праверана 14 жніўня 2010)
- ↑ Fraxinus excelsior L. forma pendula (Aiton) Schelle Архівавана 17 лістапада 2000.(англ.) (Праверана 14 жніўня 2010)(Праверана 14 жніўня 2010)
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Ясень // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 415. Архівавана 7 студзеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бабарэка Я. З. Ясень // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Ясянёвыя лясы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).

