Ясень пенсільванскі
| Ясень пенсільванскі | |||||||||||||||||
| Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Fraxinus pennsylvanica Marsh. | |||||||||||||||||
| Падвіды | |||||||||||||||||
|
Гл. тэкст
| |||||||||||||||||
| Прыродны арэал ясеня пенсільванскага | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Ясень пенсільванскі[1] (Fraxinus pennsylvanica), ясень ланцэтны[2] (Fraxinus lanceolata) — дрэва, від роду Ясень (Fraxinus) сямейства Маслінавыя (Oleaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Ясень пенсільванскі — дрэва вышынёй 16-48 метраў. У старых раслін кара шэрага або цёмна-шэрага колеру. Маладыя парасткі маюць жаўтлява-шараваты або шэры колер.
Пупышкі бурага колеру. Галоўны стрыжань ліста і ніжняя частка лісточкаў войлочна апушенныя або голыя. Лісце мае 4-8 лісточкаў, даўжыня 10-40 см. Лісточкі моцна адрозніваюцца па форме: даўжынёй 4-13 см і шырынёй 2-8 см, размешчаны на кароткіх чарошачках або сідзячыя, форма авальная або прадаўгаватая, вярхушка часцей за ўсё выцягнутая, боку суцэльныя альбо з невялікімі зубчыкамі.
Кветкі апыляюцца ветрам, аднаполыя. Суквецце — мяцелка даўжынёй 5-20 см. Кубачак калакольчаты, з правільнымі зубчыкамі, няшчыльна прыжатая яго да плоду. Колькасць тычынак — 2.
Завязь верхняя, з двума гнёздамі. Песцік кароткі. Лычык двухлопасцевы. Плод — крылатка, лопатчатая, паступова пашыраецца ад падставы, даўгавата-эліптычнай формы, зверху закругленая або трохі завостраная, даўжынёй 3-7 см, шырынёй 0,5-1,2 см, у ніжняй палове крылы адсутнічаюць. Арэшак карацей крылаткі. Цвіценне адбываецца ў чэрвені. Плоданасіць у жніўні.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Ясень пенсільванскі распаўсюджаны ў паўднёвых правінцыях Канады, а таксама ў усходніх і цэнтральных штатах ЗША.
Ясень пенсільванскі расце звычайна каля берагоў рэк і азёр. Значна менш ужываецца як дэкаратыўная расліна, чым ясень звычайны, таму ў гарадах яго высаджваюць значна радзей. Выкарыстоўваецца ў вільготных глебах у паўночных раёнах, дзе ясень звычайны ня здольны выжыць з-за маразоў.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Злева направа: 1 — плады; 2 — ліст; 3 — кара; 4 — ствол у разрэзе
| ||||||||||
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Бабарэка Я. З. Ясень // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.



