Яснагорск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яснагорск
руск.: Ясногорск
Герб
Герб
Yasnogorsk-station.jpg
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
  • 1 175 км²
Вышыня цэнтра
240 м
Насельніцтва
Тэлефонны код
48766
Паштовыя індэксы
301030–301032
Афіцыйны сайт
Яснагорск на карце Расіі
Яснагорск (Расія)
Яснагорск

Яснагорск (да 1965 — Лапцева) — горад у еўрапейскай частцы Расіі, адміністрацыйны цэнтр Яснагорскага раёна Тульскай вобласці.

Насельніцтва — 15872 чал. (2015). Плошча — 11,75 км² (1175 га).

Горад вырас з старадаўняга сяла Лапцева, упершыню згадваецца ў 1578 годзе. Яго хуткаму развіццю ў канцы XIX стагоддзя спрыялі будаўніцтва Маскоўска-Курскай чыгункі і заснаванне завода па вырабе сельскагаспадарчых прылад. У 1938 годзе пераўтвораны ў рабочы пасёлак, а з 1958 года мае статус горада. З 1965 года носіць сучасную назву.

Размешчаны ў паўночнай частцы Сярэднярускага ўзвышша на рацэ Вашана (прыток Акі), за 32 км на поўнач ад Тулы і за 142 км на поўдзень ад Масквы.

У межах горада знаходзіцца чыгуначная станцыя Яснагорск на лініі Масква — Тула. Дзейнічаюць прадпрыемствы машынабудаўнічага, металаапрацоўчага комплексу і харчовай прамысловасці.


  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.