Яснотка белая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яснотка белая
Ortie blanche 05.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lamium album L., 1753

Сінонімы
  • Lamium brachyodon (Bordz.) Kuprian.
  • Lamium capitatum Sm.
  • Lamium dumeticola Klokov
  • Lamium hyrcanicum A.P.Khokhr.
  • Lamium niveum Rchb.f. nom. illeg.
  • Lamium parietariifolium Benth.
  • Lamium sempervirens A.P.Khokhr.
  • Lamium transcaucasicum A.P.Khokhr.
  • Lamium turkestanicum Kuprian.
  • Lamium vulgatum Benth.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32538
NCBI  53159
EOL  579590
GRIN  t:314991
IPNI  448792-1
TPL  kew-107372

Яснотка белая, глухая крапіва (Lamium album) — травяністая расліна сямейства ясноткавых.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Лісты па фор­ме падобныя з лістамі кра­півы, але не жыгу­чыя (адсюль другая назва). Народныя назвы: шанта, белая крапіва, мядоўнік.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Яснотка белая. Батанічная ілюстрацыя Я. Штурма, 1796

Шматгадовая расліна з паўзучым доўгім карэнішчам. Сцябло вышынёй 30-70 см, прамастойнае, 4-граннае, простае або галінастае, разам з лісцем укрыта рэдкімі белаватымі валаскамі. Лісце супраціўнае, сэрцападобна-авальнае, завостранае, па краі пілаватае. Кветкі белыя, сядзячыя па 6-12 у пазухах верхняга лісця (ніжняя губа венчыка каля асновы з зеленаватымі крапінкамі). Чашачка трубчаста-званочкападобная, з 5 амаль аднолькавымі зубцамі. Венчык двухгубы. Плод — арэшак.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ва ўмераным поясе Еўразіі, інтрадукавана ў Паўночнай Амерыцы. Трапляецца ў населеных месцах, на пустэчы, сметніках, у садах, парках.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Размнажаецца насеннем, узнаўляецца карэнішчамі. На Беларусі цвіце ў маі-верасні.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая расліна. Маладое лісце ядомае. У садоўніцтве часам выкарыстоўваецца стракаталістая форма.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]