Перайсці да зместу

Ясуноры Міцуда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Ясуноры Міцуда
яп.: 光田康典
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 студзеня 1972
Месца нараджэння Такуяма[en], Японія
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музыкант
Гады актыўнасці з 1994
Інструменты Фартэпіяна, гітара
Жанры музыка для відэагульняў, сусветная музыка, аркестравая, вакальная
Лэйбл Sleigh Bells
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
procyon-studio.com (яп.)

Ясуноры Міцуда (яп.: 光田 康典 Міцуда Ясуноры, 21 студзеня 1972) — японскі кампазітар і музыкант. Найбольш вядомы дзякуючы музыцы да серый відэагульняў Chrono[en], Xeno[en], Shadow Hearts[en], Inazuma Eleven[en] ды інш. Міцуда пачаў пісаць музыку да ўласных камп’ютарных гульняў яшчэ ў школе, пасля чаго скончыў музычны каледж у Токіа. Падчас вучобы праходзіў стажыроўку ў студыі Wolf Team[en].

У 1992 годзе ён далучыўся да Square[en], дзе два гады працаваў дызайнерам гукавых эфектаў. Не задаволіўшыся роляй, Міцуда заявіў віцэ-прэзідэнту кампаніі Хіранобу Сакагучы[en], што звольніцца, калі не атрымае кампазітарскую працу. У выніку ён стаў адзіным аўтарам саўндтрэку да Chrono Trigger[en] (1995) — кампазіцыі да гэтай гульні часта ўваходзяць у спісы найлепшай музыкі ў гісторыі відэагульняў.

Пазней Міцуда стварыў музыку да Xenogears[en] (1998), Chrono Cross[en] (1999) і іншых праектаў Square. У 1998 годзе ён пакінуў кампанію і перайшоў на фрыланс. У 2001-м заснаваў Procyon Studio і ўласны лэйбл Sleigh Bells. Сёння кампазітар працуе таксама ў кіно, анімэ і на тэлебачанні.

Міцуда нарадзіўся ў Такуяме[en] (прэфектура Ямагучы) 21 студзеня 1972 года і вырас у акрузе Кумадзэ[en] той жа прэфектуры[1]. З пяці гадоў ён вучыўся іграць на фартэпіяна, але хутка захапіўся спортам і кінуў заняткі[2][3]. У юнацтве марыў пра кар’еру прафесійнага гульца ў гольф. У сярэдняй школе вырашыў стаць кампазітарам, натхніўшыся саўндтрэкамі Вангеліса[en] да «Blade Runner» і Генры Манчыні да «The Pink Panther».[3] Міцуда зацікавіўся камп’ютарамі, атрымаўшы ад бацькі рэдкі на той час ПК. Тады Міцуда пачаў праграміраваць простыя гульні і пісаць да іх музыку, паралельна вывучаючы тэхнічныя дысцыпліны.[2]

Пасля заканчэння школы Міцуда вырашыў выйсці «ў самастойнае жыццё». З падтрымкаю бацькі і сястры ён пераехаў у Токіа і паступіў у Малодшы музыкальны каледж. Хоць установа не лічылася прэстыжнай, выкладчыкі — практыкуючыя музыканты — часта бралі студэнта на канцэрты дапамагаць з пераносам і расстаноўкай апаратуры. За бясплатную фізічную працу Міцуда атрымліваў каштоўны досвед закулісся японскай музычнай сцэны, а таксама каштоўныя ўрокі як унутры, так і за межамі вучэбных кабінетаў. У межах каледжнага курса ён прайшоў стажыроўку ў відэагульнявой студыі Wolf Team[en], дзе вучыўся ў кампазітара Матоі Сакурабы[en].[4][2] Бліжэй да заканчэння вучобы, гартаючы Famitsu, ён убачыў аб’яву пра набор спецыялістаў па гуку ў кампанію Square[en]. Не маючы планаў на тое, што рабіць пасля школы, ён падаў заяўку і ў красавіку 1992 года Міцуда далучыўся да кампаніі.[2]

Нягледзячы на тое, што афіцыйная пасада Міцуды ў Square называлася «кампазітар», фактычна першы час ён працаваў перадусім як гукавы інжынер[en]. На працягу наступных двух гадоў ён ствараў гукавыя эфекты для Hanjuku Hero: Aa, Sekaiyo Hanjukunare...![en], Final Fantasy V[en], Secret of Mana[en] і Romancing SaGa 2[en][5]. У 1994 годзе, разумеючы, што без кардынальных крокаў так і не атрымае сапраўднай кампазітарскай працы і абураны нізкім заробкам, ён паставіў віцэ-прэзідэнту Square Хіранобу Сакагучы[en] ультыматум: дазвольце пісаць музыку або я звольнюся.[6] Сакагучы накіраваў маладога музыканта ў каманду Chrono Trigger[en], сказаўшы: «Калі скончыш праект, можа, тады зарплата і вырасце». Міцуда стаў адзіным кампазітарам гульні і ў выніку напісаў 54 трэкі для фінальнай версіі. Ён настолькі ўгрызаўся ў працу, што часта працаваў да страты прытомнасці, а прачынаўся з новымі ідэямі — напрыклад, фінальнай тэмай. Перанапружанне прывяло да язвы страўніка, і кампазітара давялося шпіталізаваць, пасля чаго астатнія трэкі завяршыў Нобуа Уэмацу[en][6][7].

Chrono Trigger стаў вялікім поспехам, а саўндтрэк атрымаў любоў фанатаў[7]. Сам Міцуда называе гульню сваёй «вяхой», якая зрабіла яго «дарослым»[3]. Ён прыпісвае поспех уплыву фолкавай і джазавай музыкі, а не папулярнаму тады «паўаркестраваму» стылю[8]. Пасля Chrono Trigger ён разам з Уэмацу стварыў саўндтрэк да Front Mission: Gun Hazard[en]. Паводле слоў Уэмацу, Міцуда зноў працаваў настолькі фанатычна, што ад стрэсу ў яго з’явіліся розныя праблемы са здароўем, у тым ліку крывавыя дэфекацыі[9]. Для Square ён напісаў музыку яшчэ да трох праектаў: Tobal No. 1[en] і Radical Dreamers: Nusumenai Hōseki[en] (абедзве ў 1996) і Xenogears[en] (1998), дзе ўпершыню ў гісторыі Square прагучала балада — кельтычная фінальная тэма «Small Two of Pieces[en]» у выкананні Джоан Хог[en]. У гэты ж час Міцуда выдаў альбомы аранжыровак сваіх работ: acid-jazz[en]-рэміксы Chrono Trigger Arranged Version: The Brink of Time[en] і альбом кельтычных аранжыровак музыкі Xenogears, Creid[en][2][6]. У ліпені 1998 года, выканаўшы тое, пра што гаварыў яшчэ на сумоўі, ён пакінуў Square і стаў фрыланс-кампазітарам, першым з кампазітараў кампаніі, хто наважыўся на гэта[5].

Пасля выхаду з кампаніі, Міцуда працаваў са Square толькі над адным арыгінальным праектам — Chrono Cross[en] (1999), працягам Chrono Trigger. З таго часу ён напісаў музыку больш чым да дзясятка гульняў, уключаючы духоўны працяг Xenogears — Xenosaga Episode I: Der Wille zur Macht[en], а таксама да буйных праектаў, такіх як Shadow Hearts[en] і Luminous Arc[en]. Акрамя відэагульняў, кампазітар стварыў музыку да анімэ Inazuma Eleven[en] і да аўтарскага альбома Kirite[en][10]. 22 лістапада 2001 года ён заснаваў Procyon Studio як кампанію для стварэння ўласнай музыкі разам з лэйблам Sleigh Bells[11]. Першыя гады ў кампаніі, акрамя Міцуды, працавалі толькі некалькі гука-прадзюсараў, але пазней да іх далучыліся іншыя кампазітары[12]. Procyon Studio разам з Міцудай выпусціла яшчэ некалькі альбомаў аранжыровак, сярод якіх Sailing to the World і зборнік вакальных кампазіцый Міцуды 2009 года Colours of Light[en][10]. Студыя таксама ўдзельнічала ў супраектаванні праграмнага сітэзатара KORG DS-10[en] для Nintendo DS і яго пераемніка KORG M01D для Nintendo 3DS[8].

Напрыканцы 2000-х Міцуда пачаў працаваць як прадзюсар каманды аўтараў[8]. У 2010-я ён напісаў саўндтрэкі да серыі Inazuma Eleven, Soul Sacrifice[en] і Valkyria Revolution[en]; апошні стаў яго першай амаль за дзесяць гадоў цалкам сольнай работай над гульнявым саўндтрэкам[10][13][14][15][16]. Прыблізна ў той жа час ён пачаў пісаць музыку і для неігравых медыяпрадуктаў, сярод якіх некалькі тэлеперадач NHK, а таксама анімэ, такіх як Black Butler[en] і анімэ-адаптацыі Inazuma Eleven[10][17][18][19]. Акрамя ролі вядучага кампазітара Xenoblade Chronicles 2[en] (2017), Міцуда адказваў за аўдыя-бюджэт гульні, браніраванне музыкантаў, кіраванне раскладам і карэктуру партытур; ён заяўляў, што гэта найбуйнейшы праект, над якім ён калі-небудзь працаваў[20][21]. Ён таксама склаў музыку для пакета пашырэння Torna – The Golden Country[en], а таксама да гульні Xenoblade Chronicles 3[en][22].

Музычны стыль і ўплывы

[правіць | правіць зыходнік]

Міцуда сцвярджае, што складае музыку, «проста гулліва тыцкаючы па клавіятуры», пакуль мелодыі самі не прыходзяць у галаву[23]. Часам ідэі з’яўляюцца нават падчас сну — так нарадзілася фінальная тэма да Chrono Trigger і кампазіцыя «Bonds of Sea and Fire» з Xenogears — аднак галоўнай крыніцай натхнення ён лічыць візуальныя аб’екты, «карціны ці іншыя рэчы».[6] Музыка кампазітара часта мае мінімалістычны[en] характар; сам Міцуда прызнаваўся, што адчувае ўплыў гэтага напрамку. Фінальныя батальныя тэмы Chrono Trigger і Xenogears пабудаваны былі ўсяго на некалькіх акордах, прычым апошняя — толькі на двух.[24] На працягу жыцця кампазітар слухаў самыя розныя жанры, пераняўшы густ ад бацькі. Асабліва ён натхняецца джазам.[6] У дзяцінстве, да таго, як звярнуцца да класікі, ён слухаў пераважна любімага джазмена бацькі — Арта Блэйкі[en], а таксама японскі электронны гурт Yellow Magic Orchestra[en].[25] Акрамя таго, на яго ўплывае кельцкая музыка, чаму ён прысвяціў два асобныя альбомы.[5] Саундтрэк да Chrono Trigger адлюстроўвае і азіяцкія[en] матывы — гук японскай[en] сякухачы[en], індыйскіх[en] барабанаў таблы[en] і сітары[en].[26] Сярод улюбёных класічных кампазітараў Міцуда называе Морыса Равеля[en], Іагана С. Баха, Пятра Чайкоўскага, Клода Дэбюсі, Роберта Шумана, Антаніна Дворжака і Густава Холста[en]. Сучасных жа ўплываў, паводле яго, зашмат, каб пералічыць, бо ён слухае вельмі шмат музыкі.[3]

Міцуда сярод сваіх самых улюбёных уласных прац называе саўндтрэкі да серыі Chrono, Xenogears, Xenosaga Episode I і аўтарскі альбом Kirite. Пры гэтым ён падкрэслівае, што ўсе ягоныя саўндтрэкі з’яўляюцца «прадстаўнічымі творамі», бо дакладна адлюстроўваюць, якім кампазітарам ён быў у момант стварэння[3][5]. Асабліва дарагімі яму застаюцца кампазіцыі «The Girl Who Closed Her Heart» і «Pain» з Xenosaga Episode I, а таксама шэраг нумароў з Kirite[6]. Перад пачаткам працы над чарговым саўндтрэкам ён адводзіць прыкладна месяц, каб сабраць інфармацыю і візуальныя матэрыялы пра свет гульні і яе сцэнар, — гэта дапамагае напісаць музыку, якая арганічна ўплятаецца ў праект; візуальны матэрыял заўсёды ўзмацняе натхненне[3][6]. Кампазітар сцвярджае, што ніколі не «прытрымлівае» лепшыя ідэі для больш папулярных гульняў: кожны трэк ствараецца адпаведна таму, як ён будзе ўжыты ў асобнай гульні. Ён імкнецца пісаць выдатныя мелодыі нават для тых праектаў, якія, на яго думку, не дацягваюць да ўзроўню складзеных кампазіцый, — каб саўндтрэк стаў для гульца нейкай узнагародай[3]. Большая частка відэагульнявых саўндтрэкаў Міцуды прыпадае на ролевыя гульні, аднак аўтар ахвотна бярэцца і за незвычайныя для сябе праекты ў іншых жанрах[6].

Я думаю, што [музыка ў гульнях] павінна заставацца разам з гульцом. Гэта цікава, бо яна не можа быць проста выпадковай музыкай — яна мусіць пракласці шлях да сэрцаў гульцоў. У гэтым сэнсе гаворка ідзе не толькі пра гульнявую музыку: я перакананы, што кампазіцыі павінны пакідаць трывалы след… Я мушу памятаць, што яна павінна забаўляць слухачоў. Па шчырасці, тут няма нічога складанага. Я не раблю нічога празмерна дзёрзкага — і калі слухачам падабаецца мой твор або яны адчуваюць, што прад імі сапраўды выдатная кампазіцыя, значыць, я выканаў сваю працу.

— Ясуноры Міцуда, 2008[27]
Крыху змазаны здымак аркестра; у цэнтры Роні Барак, які грае на дарбуку
Роні Барак[en] выконвае музыку Міцуды на канцэрце Play! A Video Game Symphony (2006).

Музыку Міцуды з Chrono Trigger упершыню выканалі ўжывую ў 1996 годзе — яе сыграў Такійскі сімфанічны аркестр[en] на канцэрце Orchestral Game Concert у Токіа, а запіс выйшаў на суправаджальным альбоме[28]. Першая сімфанічная прэзентацыя яго музыкі па-за Японіяй адбылася ў 2005 годзе на Symphonic Game Music Concert[en] у Лейпцыгу, дзе прагучалі тэмы з Chrono Cross. У 2006-м Міцуда асабіста аранжыраваў музыку з Trigger і Cross для канцэртаў Play! A Video Game Symphony.[29] Трэкі з абедзвюх гульняў гучалі і на іншых турнэ па відэагульнявой музыцы, у тым ліку ў серыі канцэртаў Video Games Live[en] і на выступах Eminence Orchestra[en][3][30]. Кампазіцыі з Chrono Trigger і Chrono Cross склалі чвэрць праграмы канцэртаў Symphonic Fantasies[en], што прайшлі ў верасні 2009 года ў Кёльнскай філармоніі[en] і былі арганізаваныя Томасам Бёкерам[en] у межах серыі Game Concerts.[31] Кампазіцыя «Scars of Time» з Chrono Cross прагучала таксама на канцэрце Fantasy Comes Alive ў Сінгапуры 30 красавіка 2010 года[32].

Музыка Міцуды да Xenogears натхніла фанатаў на выданне ўласных альбомаў: у 2005 годзе фан-група OneUp Studios выпусціла афіцыйна ліцэнзаваны трыб’ют-альбом Xenogears Light: An Arranged Album абмежаваным накладам[33]. Дыск утрымлівае 20 трэкаў, перааранжыраваных з арыгінальнага саўндтрэку Xenogears і сыграных на такіх акустычных інструментах, як фартэпіяна, флейта, гітара і скрыпка[34]. Яшчэ адзін, неафіцыйны лічбавы рэмікс-альбом Humans + Gears з 33 трэкаў выпусціла супольнасць OverClocked Remix 19 кастрычніка 2009 года[35]. Падборкі рэміксаў на творы Міцуды выходзяць таксама на японскіх рэмікс-альбомах, якія называюцца додзін[en], і на англамоўных вэб-сайтах з рэміксамі, напрыклад OverClocked Remix[36]. Музыка з Chrono Trigger была аранжыраваная для фартэпіяна і выдадзена нотамі кампаніяй DOREMI Music Publishing[37]. Procyon Studio апублікавала ноты кампазіцый з Chrono Cross — для сольнай гітары і для гітарнага дуэта.

Да 20-годдзя Chrono Trigger у 2015 годзе Міцуда разам з гуртом Millennial Fair даў 25 і 26 ліпеня канцэрт-шоу «The Brink of Time» з кампазіцыямі з гульні ў тэатры Tokyo Globe (Токіа), дзе сам граў на фартэпіяна, гітары і ірландскім бузукі[en][38]. Падчас мерапрыемства ён абвясціў, што даўно чаканы аранжыровачны альбом серыі Chrono[en] — To Far Away Times: Chrono Trigger & Chrono Cross Arrangement Album — выйдзе на лэйбле Square Enix Music 14 кастрычніка 2015 года[39][40][41].

Вядомыя працы

[правіць | правіць зыходнік]
Відэагульні
Год Назва Роля(і) Ref.
1992 Hanjuku Hero: Aa, Sekaiyo Hanjukunare...![en] гукавыя эфекты, праграміраванне [5]
Final Fantasy V[en] гукавыя эфекты [5]
1993 Secret of Mana[en] гукавыя эфекты [5]
Romancing SaGa 2[en] гукавыя эфекты, праграміраванне [5]
1995 Chrono Trigger[en] музыка (разам з Нобуа Уэмацу[en]) [5]
1996 Radical Dreamers[en] музыка [10]
Front Mission: Gun Hazard[en] музыка (з Нобуа Уэмацу, Масасі Хамаудзу[en], Джун’я Накана[en]) [10]
Tobal No. 1[en] музыка (у складзе каманды кампазітараў) [10]
1998 Xenogears[en] музыка [10]
Mario Party[en] музыка [42]
1999 Chrono Cross[en] музыка [10]
Bomberman 64: The Second Attack[en] музыка (у складзе каманды кампазітараў) [10]
2000 Mega Man Legends 2[en] аранжыроўкі[заўв 1] [10]
2001 Tsugunai: Atonement[en] музыка [10]
Shadow Hearts[en] музыка (з Ёсітака Хірота[en]) [10]
Legaia 2: Duel Saga[en] музыка (з Хітосі Сакімота[en] і Міціру Осіма[en]) [10]
2002 Xenosaga Episode I[en] музыка [10]
The Seventh Seal[en] музыка (з Ціа Аі Куа[en] і Цай Чын-Чан[en]) [10]
Breath of Fire: Dragon Quarter[en] гукавы рэжысёр [10]
2004 Shadow Hearts: Covenant[en] музыка (з Ёсітака Хірота[en], Кэндзі Іта[en] і Тамока Кабаяшы[en]) [10]
Graffiti Kingdom[en] музыка [10]
2005 10,000 Bullets[en] музыка (з Мікі Хігашына[en]) [10]
Шаблон:Ill музыка (з Таканары Ішыяма[en] і Кадзумі Мітомэ[en]) [10]
2006 Monster Kingdom: Jewel Summoner[en] музыка (у складзе каманды кампазітараў) [10]
Deep Labyrinth[en] музыка [10]
2007 Luminous Arc[en] музыка (з Кадзумі Мітомэ[en], Акары Каіда[en] і Шота Кагэяма[en]) [10]
Шаблон:Ill музыка [10]
2008 Super Smash Bros. Brawl[en] аранжыроўкі[заўв 2] [10]
Soma Bringer[en] музыка [10]
Magnetica Twist[en] гукавы рэжысёр [10]
Luminous Arc 2[en] гукавы прадзюсар [10]
Inazuma Eleven[en] музыка [10]
Sands of Destruction[en] музыка (з Шунсукэ Цучыя[en] і Кадзумі Мітомэ[en]) [10]
2009 Arc Rise Fantasia[en] музыка (з Шунсукэ Цучыя і Юкі Харада[en]) [10]
Lime Odyssey[en] музыка (з Дон-Х’юк Шын[en], Чун-Су Пак[en] і Са-Ін Джон[en]) [43]
bQLSI Star Laser[en] музыка [8]
Inazuma Eleven 2[en] музыка [10]
Thexder Neo[en] гукавы рэжысёр [10]
Luminous Arc 3[en] гукавы прадзюсар і каардынатар [10]
2010 Xenoblade Chronicles[en] фінальная тэма «Beyond the Sky» [10]
Inazuma Eleven 3[en] музыка (з Нацумі Камэока[en]) [10]
2011 Inazuma Eleven Strikers[en] музыка (з Нацумі Камэока) [10]
Half-Minute Hero: The Second Coming[en] кампазіцыя «Battle of the 4 Deadly Sins» [10]
Wizardry Online[en] гукавы прадзюсар [10]
Pop'n Music 20 Fantasia[en] кампазіцыя «Tradria» [10]
Inazuma Eleven Strikers 2012 Xtreme[en] музыка (з Нацумі Камэока) [10]
Tokyo Yamanote Boys[en] опенінг-тэма «Overture» [10]
2012 Kid Icarus: Uprising[en] кампазіцыі «Opening», «Boss Battle 1» [10]
Black Wolves Saga: Bloody Nightmare[en] галоўная тэма «Dear Despair» [10]
Inazuma Eleven GO 2: Chrono Stone[en] музыка (з Нацумі Камэока) [10]
Inazuma Eleven GO Strikers 2013[en] музыка (з Нацумі Камэока) [10]
2013 Soul Sacrifice[en] музыка (з Ватару Хакаяма[en]) [10]
Soukyuu no Sky Galleon[en] галоўная тэма [10]
DoDoDo! Dragon[en] музыка (з Шунсукэ Цучыя і Макі Кірыока[en]) [10]
Шаблон:Ill фінальная тэма «Forever, and One» [44]
Inazuma Eleven GO: Galaxy[en] музыка [10]
Шаблон:Ill аранжыроўкі (з Шунсукэ Цучыя, Макі Кірыока і Нацумі Камэока) [45]
2014 Soul Sacrifice Delta[en] музыка (з Ватару Хакаяма) [10]
Terra Battle[en] кампазіцыя «Beyond the Light» [46]
Ten to Daichi Megami no Mahou[en] галоўная тэма [10]
Super Smash Bros. for Nintendo 3DS and Wii U[en] аранжыроўкі[заўв 3] [10]
2015 Chunithm: Seelisch Tact[en] кампазіцыя «Alma» [10]
Stella Glow[en] музыка (з Шунсукэ Цучыя) [47]
2016 Seventh Rebirth[en] музыка [48]
2017 Valkyria Revolution[en] музыка [49]
Another Eden[en] музыка (з Шунсукэ Цучыя і Марыям Абунаср[en]) [50]
Xenoblade Chronicles 2[en] музыка (з ACE, Кэндзі Хіраматсу[en] і Манамі Кійота[en]) [51]
Final Fantasy XV: Episode Ignis[en] музыка (з Тадаёшы Макіно[en] і Ёка Сімамура[en]) [52]
Winning Hand[en] музыка (з Шунсукэ Цучыя і Марыям Абунаср) [53]
2018 Xenoblade Chronicles 2: Torna – The Golden Country[en] музыка (з ACE, Кэндзі Хіраматсу і Манамі Кійота) [22]
Revolve8[en] музыка (з Шунсукэ Цучыя і Марыям Абунаср) [54]
2019 Wonder Gravity: Pino and the Gravity Users[en] гукавы прадзюсар [10]
Renshin Astral[en] тэмы «Tokyo battle» [55]
2021 Edge of Eternity[en] музыка (з Седрык Менендэс[en]) [56]
2022 Sin Chronicle[en] кампазіцыя «HI・KA・RI» [57]
Even if Tempest[en] мастэрынг [10]
Xenoblade Chronicles 3[en] музыка (з ACE, Кэндзі Хіраматсу, Манамі Кійота і Марыям Абунаср) [58]
2023 Sea of Stars[en] музыка (з Эрык У. Браўн[en]) [59]
2024 Soul Covenant[en] музыка [60]
2025 Edge of Memories[en] фінальная тэма [61]
Анімэ і фільмы
Год Назва Роля(і) Ref.
2004 Pugyuru[en] музыка [10]
2008 Inazuma Eleven[en] музыка [10]
2010 Inazuma Eleven: Saikyō Gundan Ōga Shūrai[en] музыка [10]
2012 Inazuma Eleven GO: Chrono Stone[en] музыка (з Сіха Тэрада[en] і Нацумі Камэока[en]) [10]
Chōyaku Hyakunin isshu: Uta Koi[en] музыка (з Макі Кірыока[en]) [10]
Inazuma Eleven GO vs. Danbōru Senki W[en] музыка (з Нацумі Камэока і Рэй Кандо[en]) [10]
2013 Inazuma Eleven GO: Galaxy[en] музыка (з Нацумі Камэока) [10]
2014 Inazuma Eleven: Chou Jigen Dream Match[en] музыка [10]
Black Butler: Book of Circus[en] музыка [17]
Black Butler: Book of Murder[en] музыка [18]
2017 Black Butler: Book of the Atlantic[en] музыка [10]
2018 Inazuma Eleven: Ares[en] музыка [10]
Inazuma Eleven: Orion no Kokuin[en] музыка [62]
Yo-kai Watch: Forever Friends[en] рэжысёр запісу; аранжыроўкі (з Марыям Абунаср) [10]
2021 Irina: The Vampire Cosmonaut[en] музыка [63]
2024 Delicious in Dungeon[en] музыка (з Шунсукэ Цучыя[en]) [64][65]

Іншыя праекты

[правіць | правіць зыходнік]
Іншыя праекты
Год Назва Роля(і) Ref.
1995 Chrono Trigger Arranged Version: The Brink of Time[en] прадзюсар [10]
1998 Creid[en] аранжыроўкі музыкі з Xenogears [10]
2005 Kirite[en] сольны альбом [10]
Specter[en] фільм; музыка (з Кадзумі Мітомэ) [10]
2009 Colours of Light[en] сольны альбом [10]
2011 Myth: The Xenogears Orchestral Album[en] прадзюсар, аранжыроўкі [10]
Play for Japan: The Album[en] кампазіцыя «Dimension Break» [10]
  1. "It's OK to Cry" і "The Place Where Wishes Come True"
  2. «Vs. Marx» і «World Map (Pikmin 2[en]
  3. «Forest/Nature Area» і «Mii Channel»
  1. Profile (яп.). procyon-studio.com. Праверана 31 кастрычніка 2022.
  2. а б в г д Yasunori Mitsuda Profile (яп.)(недаступная спасылка). Our Millennial Fair (1999). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2016. Праверана 2 лістапада 2009.
  3. а б в г д е ё ж Peter, James. Yasunori Mitsuda Interview (англ.)(недаступная спасылка). PALGN (13 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2011. Праверана 3 лістапада 2009.
  4. Yasunori Mitsuda 20th anniversary interview (яп.). 2083.jp. Праверана 27 жніўня 2015.
  5. а б в г д е ё ж з Mitsuda, Yasunori. Yasunori Mitsuda Interview: His Life and Works (October 2005) (англ.). Game Music Online (1 кастрычніка 2005). Праверана 18 жніўня 2014.
  6. а б в г д е ё ж Kennedy, Sam. Radical Dreamer: Yasunori Mitsuda Interview (англ.)(недаступная спасылка). 1UP.com (28 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2009. Праверана 2 лістапада 2009.
  7. а б Kohler, Chris (2004-09-14). Power-Up: How Japanese Video Games Gave the World an Extra Life(англ.). Brady Games. ISBN 0-7440-0424-1.
  8. а б в г Mitsuda, Yasunori. Yasunori Mitsuda Interview: Since We Last Spoke… (October 2009) (англ.). Game Music Online (30 кастрычніка 2009). Праверана 18 жніўня 2014.
  9. Mitsuda, Yasunori; Uematsu, Nobuo (1995-12-12). Gun Hazard Original Sound Track -Front Mission Series- Liner Notes. NTT Publishing. PSCN-5044~5.
  10. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ аю ая ба бб бв бг бд бе бё бж бз бі бк бл бм бн бо бп бр бс бт Yasunori Mitsuda worklist (яп.). Procyon Studio. Праверана 31 кастрычніка 2022.
  11. Company – Procyon Studio Co., Ltd. (яп.). Procyon Studio. Праверана 31 кастрычніка 2022.
  12. Staff – Procyon Studio Co., Ltd. (яп.). Procyon Studio. Праверана 31 кастрычніка 2022.
  13. Xenoblade Chronicles 2 Composer Updates On Working With The Bratislava Symphony Choir. siliconera.com (3 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2017. Праверана 11 мая 2017.
  14. Xenoblade Chronicles 2 Has Music So Good It Made The Composer Cry. attackofthefanboy.com (6 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2017. Праверана 11 мая 2017.
  15. Sato. Valkyria: Azure Revolution Gets An Extended Trailer, Details And Concept Behind Its Music. Siliconera (22 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2016. Праверана 24 студзеня 2016.
  16. Yasunori Mitsuda set to publish first game soundtrack in five years. Video Game Music Online (5 студзеня 2017). Праверана 12 студзеня 2017.
  17. а б Book of Circus Cast/Staff. kuroshitsuji.tv. Праверана 22 сакавіка 2014.
  18. а б Book of Murder Cast/Staff. kuroshitsuji.tv. Праверана 30 верасня 2014.
  19. Yasunori Mitsuda Interview: Reflections and Revelations. Video Game Music Online (8 лістапада 2017). Праверана 8 лістапада 2017.
  20. Composer Yasunori Mitsuda Says Xenoblade Chronicles 2 Is The Largest Production He's Worked On. siliconera.com (7 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2017. Праверана 11 мая 2017.
  21. Xenoblade Chronicles 2: Behind Yasunori Mitsuda's music(недаступная спасылка). Nintendo. Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2017. Праверана 28 лістапада 2017.
  22. а б Xenoblade Chronicles 2: Torna – The Golden Country Soundtrack Makes Its Digital Debut. Siliconera (14 снежня 2018). Праверана 20 снежня 2018.
  23. Mitsuda, Yasunori. Interview with Yasunori Mitsuda (RocketBaby – February 2001) (англ.). RocketBaby (1 лютага 2001). Праверана 3 лістапада 2009.
  24. Mitsuda, Yasunori (1999-12-18). Chrono Cross Original Soundtrack Liner Notes. DigiCube. SSCX-10040.
  25. Yasunori Mitsuda – 2003 Composer Interview. Game Hihyou(англ.). Shmuplations. 2003. Праверана 2023-07-02.
  26. Patrick Gann. Chrono Trigger OST (англ.)(недаступная спасылка). RPGFan (19 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2010. Праверана 10 лістапада 2009.
  27. Chrono Trigger | Square Enix (англ.) (Flash). Square Enix. Праверана 3 лістапада 2009.
  28. Orchestral Game Concert 5 (1996-01-21). Sony. SRCL-2739.
  29. Driker, Brandon. Play! A Video Game Symphony (англ.)(недаступная спасылка). N-Sider (30 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 30 красавіка 2009.
  30. Johnson, Stephen. Video Games Live to play E3 (англ.)(недаступная спасылка). G4TV (13 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2012. Праверана 28 красавіка 2009.
  31. Chris Greening. Interview with Symphonic Fantasies Producer (January 2009) (англ.). Square Enix Music Online (1 студзеня 2009). Праверана 13 снежня 2010.
  32. Fantasy Comes Alive :: Report by Between Moments (англ.). Square Enix Music Online. Праверана 9 чэрвеня 2010.
  33. Xenogears Light (англ.)(недаступная спасылка). OneUp Studios. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2007. Праверана 27 ліпеня 2008.
  34. Chris Greening. Interview with Mustin of OneUp Studios (August 2008) (англ.). Square Enix Music Online (1 жніўня 2008). Праверана 13 снежня 2010.
  35. Humans + Gears: Xenogears Remixed. OverClocked Remix (19 кастрычніка 2009). Праверана October 19, 2009.
  36. Game: Chrono Trigger (1995, Square, SNES) – Remixes (англ.). OverClocked ReMix. Праверана 30 красавіка 2009.
  37. Doremi Music Web Site (яп.). DOREMI Music Publishing. Праверана 14 верасня 2008.
  38. The Brink of Time - Yasunori Mitsuda & Millennial Fair(недаступная спасылка). Procyon Studio. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2015. Праверана 2 чэрвеня 2015.
  39. Yasunori Mitsuda records long-awaited Chronos arranged album. Video Game Music Online (27 ліпеня 2015). Праверана 28 ліпеня 2015.
  40. ハルカナルトキノカナタヘ. Square Enix Music. Праверана 29 ліпеня 2015.
  41. Chrono Trigger & Chrono Cross Arrangement Album. Square Enix Music. Праверана 27 кастрычніка 2015.
  42. Norman, Jim. Random: Yasunori Mitsuda Reveals Almost 200 Songs Were Scrapped From Mario Party's Soundtrack (англ.). Nintendo Life (2 лістапада 2022). Праверана 2 лістапада 2022.
  43. Lime Odyssey dev blog features the music of Yasunori Mitsuda. Engadget (15 ліпеня 2016). Праверана 6 ліпеня 2019.
  44. Ken ga Kimi Theme Song "Kiseki". VGMdb. Праверана 18 жніўня 2014.
  45. Sato. Capcom's Euro Historia Features Music By Chrono Trigger Composer. Siliconera (3 жніўня 2013). Праверана 18 жніўня 2014.
  46. Achieved 1.8M downloads! Check out Yasunori's new song!(недаступная спасылка). Terra Battle. Архівавана з першакрыніцы April 12, 2015. Праверана 6 красавіка 2015.
  47. Imageepoch, Sega to Release Stella Glow 3DS Game in Japan on June 4. Anime News Network. Праверана 10 сакавіка 2015.
  48. Seventh Rebirth Is A Mobile RPG By Final Fantasy XI Producer And Other Big Names. Siliconera. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2019. Праверана 31 снежня 2016.
  49. Sato. Valkyria: Azure Revolution Gets An Extended Trailer, Details And Concept Behind Its Music. Siliconera (22 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2016. Праверана 24 студзеня 2016.
  50. Chrono Trigger And Xenogears Writer's Smartphone RPG Another Eden To Be At TGS 2016. Siliconera (9 верасня 2016). Праверана 6 красавіка 2017.
  51. Xenoblade Chronicles 2 Announced for Nintendo Switch. IGN (13 студзеня 2017). Праверана 13 студзеня 2017.
  52. Gallagher, Matthew. Yasunori Mitsuda named composer for Final Fantasy XV: Episode Ignis. Video Game Music Online (30 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2017. Праверана 30 ліпеня 2017.
  53. ウイニングハンド (яп.). Google Play. — «■音楽 プロキオン・スタジオ 光田 康典 土屋 俊輔 マリアム・アボンナサー»  Праверана 15 ліпеня 2020.
  54. Sega announces real-time strategy game Revolve8: Episodic Dueling for smartphones. Gematsu (10 ліпеня 2018). Праверана 19 снежня 2018.
  55. 落ち物デッキバトル『錬神のアストラル』配信記念インタビュー作曲家編。光田康典氏、下村陽子氏ら豪華メンバー6人が集う (яп.). automaton-media.com (26 снежня 2019). Праверана 6 сакавіка 2020.
  56. Edge Of Eternity – Interview Music with The Composer. GamesNosh. Праверана 10 лістапада 2018.
  57. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. sin_chronicle. [1] (яп.). Twitter (26 красавіка 2022). Праверана 25 сакавіка 2023.
  58. Romano, Sal. Xenoblade Chronicles 3 announced for Switch. Gematsu (9 лютага 2022). Праверана 10 лютага 2022.
  59. Chrono Trigger Composer Contributing Original Music To Sea Of Stars. GameSpot. Праверана 7 красавіка 2020.
  60. Romano, Sal. Virtual reality tactical action game Soul Covenant announced for PS VR2, PC, and Quest 2. Gematsu (14 верасня 2023). Праверана 4 ліпеня 2023.
  61. Romano, Sal. Nacon and Midgar Studio announce action RPG Edge of Memories for PS5, Xbox Series, and PC. Gematsu (25 лютага 2025). Праверана 26 лютага 2025.
  62. Inazuma Eleven New Series Starts in October. manga.tokyo. Праверана 10 лістапада 2018.
  63. Funimation Streams Irina: The Vampire Cosmonaut Anime. Anime News Network (29 верасня 2021). Праверана 28 лістапада 2021.
  64. Delicious in Dungeon Anime's Teaser Trailer Reveals Main Cast, More Staff, January 2024 Debut. Anime News Network (25 мая 2023). Праверана 25 мая 2023.
  65. Works in 2024 (яп.). procyon-studio.co.jp. — «Composition and Arrangement: Yasunori Mitsuda, Shunsuke Tsuchiya»  Праверана 11 чэрвеня 2023.