Ясынувата
| Горад | |||||
| Ясынувата | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Ясинувата руск.: Ясиноватая | |||||
|
|||||
| 48°07′00″ пн. ш. 37°50′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Данецкая | ||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Алег Моргун | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1872 | ||||
| Горад з | 1938 | ||||
| Плошча | 19 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 257 м | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | ▲35701 чалавек (2014) | ||||
| Афіцыйная мова | украінская і руская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380 6236 | ||||
| Паштовыя індэксы | 86000—86015 | ||||
| Аўтамабільны код | AH, КН / 05 | ||||
| Код КАТАТТГ | UA14080110010033879 | ||||
| Код КААТУУ | 1415500000 | ||||
|
|
|||||
| yasispolkom.dnr-online.ru/ (руск.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Ясынувата[1] (укр.: Ясинувата) — горад абласнога падпарадкавання ў Данецкай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Ясынувацкага раёна (не ўваходзіць у склад). Знаходзіцца за 21 км ад Данецка. Насельніцтва — 35 701 чалавек (2014). Буйны чыгуначны вузел, знаходзяцца прадпрыемствы па абслугоўванні чыгуначнага транспарту.
Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ясынувата заснаваная ў 1872 г. як прыстанцыйнае паселішча. У пачатку XX ст. яно ператварылася ў значны чыгуначны вузел. У 1938 г. пасёлак Ясынувата стаў горадам раённага падпарядкавання. Пад час Вялікай Айчыннай вайны акупаваная нямецкімі войскамі, 7 верасня 1943 г. горад быў вызвалены савецкімі войскамі. У 1946 г. распачалося будаўніцтва машынабудаўнічага завода, які выпусціў першую прадукцыю ў наступным годзе.
У 2014 г. ў горадзе разгарнуліся баявыя дзеянні ў ходзе вайны на ўсходзе Украіны. У выніку горад застаўся пад кантролям сепаратысцкай Данецкай Народнай Рэспублікі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікола Грыцэнка (1912—1979) — акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР
- Валерый Пятровіч Каўтун (1944—2005) — украінскі артыст балета, балетмайстар, народны артыст СССР
- Мікалай Аляксеевіч Скрыпнік (1872—1933) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Розпорядження Кабінету Міністрів України від 7 листопада 2014 р. № 1085 "Про затвердження переліку населених пунктів, на території яких органи державної влади тимчасово не здійснюють свої повноваження, та переліку населених пунктів, що розташовані на лінії зіткнення"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2019. Праверана 29 ліпеня 2019.
- ↑ http://www.ukrstat.gov.ua/druk/publicat/kat_u/2015/zb/06/zb_nas_14.zip
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 8 лютага 2010.
- Партал Архівавана 4 студзеня 2015.
- Ясинувата — Інформаційно-пізнавальний портал | Донецька область у складі УРСР (На основі матеріалів енциклопедичного видання про історію міст та сіл України, том — Історія міст і сіл Української РСР. Донецька область. — К.: Головна редакція УРЕ АН УРСР, 1970. — 992 с.)
