Ясянец (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ясянец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 8 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204812105
Ясянец на карце Беларусі ±
Ясянец (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Ясянец (Баранавіцкі раён)
Ясянец (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Ясянец (Баранавіцкі раён)

Ясяне́ц[1] (трансліт.: Jasianiec, руск.: Ясенец) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на поўнач ад Баранавіч, ля ракі Сэрвач.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва царквы Святога Мікалая ў маёнтку Ясянец фундаваў у 1638 годзе мазырскі мечнік Рыгор Война-Ясянецкі разам з жонкай Хрысцінай з Улатоўскіх. Згодна з візітацыяй 1680 года, святыня была драўляная і мела ўсё неабходнае начынне.

У першай палове 1880-х гадоў сяло Ясянец (яно ж Паручын) у Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, 35 двароў, 350 жыхароў, дзейнічалі 2 царквы, капліца, школа.

У 1897 годзе дзейнічалі царква, царкоўна-прыходская школа, вадзяны млын.

Мост цераз Сэрвач

У пачатку XX стагоддзя 31 двор, каля 170 жыхароў. Побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак (1 двор, 2 жыхары).

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў складзе БССР.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 21 двор, 171 жыхар (1897)
  • 225 жыхароў (1939)
  • 221 жыхар (1970)
  • 57 двары, 74 жыхары (1998)

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Сядзібны дом
Царква

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]