Ясіня
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||
| Ясіня | |||
|---|---|---|---|
| укр.: Ясіня | |||
|
|||
| 48°15′32″ пн. ш. 24°21′18″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Вобласць | Закарпацкая вобласць | ||
| Раён | Рахаўскі раён | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | 1555 | ||
| ПГТ з | 1947 | ||
| Плошча | 1,46 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 650 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 8500 чалавек (2022) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +380-3132 | ||
| Паштовы індэкс | 90630 | ||
| Аўтамабільны код | AO і КО / 07 | ||
| КААТУУ | 2123656200 | ||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Ясіня[1] (укр.: Ясіня) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ў складзе Рахаўскага раёна на Гуцульшчыне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая згадка ў пісьмовых крыніцах — 1555 г. (заснавальнікі — гуцулы з галіцкайга боку Карпат). У гэтым згадванні гаворыцца аб тым, што паселішча належыць вугорскаму феадалу Драгфі, а ў 1583 г. яно перайшло ва ўласнасць феадала Каролі.
Паводле легенды, галічанін Іван Струк пас на гэтым боку авечак, але раптоўны глыбокі снег перашкодзіў яму перагнаць статак дадому. Таму ён зрабіў з ясеня аўчарню для авечак, а сам накіраваўся дадому. Калі вярнуўся, застаў атару цэлай, ды яшчэ і з прыплодам. У знак падзякі Богу ён збудаваў драўляную цэркаўку, якую празвалі Струкаўскай. А ясень з тых часоў стаў сімвалам пасёлка і яго назвай. І цяпер на гербе Ясіні — оваўчар Струк, зялёнае дрэва і атара авец.
У ХІХ ст. Ясіня — мястэчка Цісадалынянскага павета Мармарошскага камітата. Карысталася мястэчка і ўласнай пячаткай з гербам: на срэбным фоне зялёнае ясеневае дрэва, пад якім селянін пасе авец.
У 1914 г. пасля пачатку Першай сусветнай вайны аўстра-венгерскія ўлады пакаралі смерцю 65 чалавек за сімпатыі да расійскіх войскаў.
9 лістапада 1918 г. народны савет у Ясіні абвясціў Гуцульскую Рэспубліку (прэзідэнт — Сцяпан Клачурак) як частку Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. У чэрвені 1919 г. румынскія войскі занялі Ясіню. Пасля па рашэнні Сен-Жэрменскай мірнай канферэнцыі Ясіня, як і ўсе Закарпацце, было далучана да Чэхаславакіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 року — Київ: Держстат, 2019. Праверана 25 чэрвеня 2019.
- ↑ https://kolrada.gov.ua/p/city-partnership
