Перайсці да зместу

Ясін Буну

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ясін Буну
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 5 красавіка 1991(1991-04-05)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства
Рост 195 см
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2023—0000 Аль-Хіляль Эр-Рыяд[d] 88 (0)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ясін Буну (араб. ياسين بونو‎; нар. 5 красавіка 1991) — мараканскі футбаліст, брамнік саудаўскага клуба «Аль-Гіляль» і нацыянальнай зборнай Марока. Спартсмен нарадзіўся ў канадскім Манрэалі ў мараканскай сям’і, якая, калі малому было тры гады, вярнулася ў Марока.

Ігрок далучыўся да акадэміі клуба «Выдад», якую скончыў і быў залічаны ў шэрагі асноўнай каманды клуба. Дэбютаваў у складзе клуба ў 2011 годзе. Сваімі нешматлікімі выступамі прыцягнуў увагу мадрыдскага «Атлетыка», які набыў футбаліста 14 чэрвеня 2012 года. У Іспаніі мараканец не здолеў прабіцца ў асноўны склад, час ад часу з'яўляючыся ў заяўцы на гульні як рэзервовы брамнік. Пасля сыходу ўлетку 2014 года Цібо Куртуа і Даніэля Арансубіі брамнік стаў часцей з'яўляцца на лаве запасных ігракоў, аднак 1 верасня на правах арэнды перайшоў у «Сарагосу»[3], якая тым часам знаходзілася ў другім дывізіёне. Першы час мараканец не выходзіў на пляцоўку, дэбютаваўшы толькі 11 студзеня ў прагуляным матчы супраць «Лас-Пальмасу» з лікам 5:3. Па вяртанні ў Мадрыд пасля двухгадовай арэнды, ігрок сышоў у «Жырону»[4]. Мараканец чаргаваў гульні з іншым брамнікам клуба Рэнэ Раманам, а клуб прабіўся да ўдзелу ў розыгрышу Ла-Лігі. На пачатку 2019 годзе стаў асноўным бранікам клуба, але паводле вынікаў сезона 2019—2020 гадоў каталонскі клуб страціў месца ў элітным дывізіёне. Тым не менш, Буну застаўся выступаць у Ла-Лізе, бо быў прыдбаны «Севільяй». Брамнік, аднак, быў рэзервай для Томаша Вацліка, але пасля сыходу чэха мараканец стаў часцей з'яўляцца на пляцоўцы.

Буну меў магчымасць выступаць як за зборную Канады, гэтак і за зборную Марока. Брамнік абраў Марока, за зборную якой дэбютаваў 15 жніўня 2013 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Буркіна-Фасо.

«Выдад»:

«Атлетыка»:

«Севілья»:

«Аль-Гіляль»:

  1. ↑ Bono // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4
  3. ↑ «Acuerdo con el Real Zaragoza para la cesión de Bounou». Atlético Madrid.
  4. ↑ «El Girona FC completa la porteria amb el fitxatge de Bono». Girona FC.