Ясіён
Ясіён | |
---|---|
грэч. Ιασίων | |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Зеўс[1][2] |
Маці | Электра[1][2] |
Дзеці | Плутас, Corybas[d] і Philomelus[d] |
Ясіён, Іасіён (грэч. Ιασίων) — сын Зеўса (або Корыфа) і плеяды Электры, унук Атланта, брат Дардана, каханы Дэметры.
Паводле адной з міфічных версій, Ясійн сышоўся з Дэметрай на тройчы ўзараным полі, ад гэтай сувязі нарадзіўся Плутас. Зеўс пасвяціў Ясіёна ў містэрыі Дэметры, якія ён распаўсюдзіў у многіх краінах. Іншая версія распавядае, што за гвалт над Дэметрай Зеўс забіў Ясіёна маланкай. Дэметру ахапіў такі сум, што багі дазволілі Ясіёну часова пакідаць Аід і вяртацца да Дэметры. Радасць і гора Дэметры сімвалізавалі змену пор года.
Зноскі
- ↑ а б Любкер Ф. Iasion // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 654.
- ↑ а б Н. О. Язион // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 513.