Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў
сцяг
Член Палітбюро ЦК КПСС
1990 — 1990
сцяг
Кандыдат ў члены Палітбюро ЦК КПСС
1987 — 1990
сцяг
17-ы Першы сакратар ЦК КП Беларусі
6 лютага 1987 — 1990
Папярэднік: Мікалай Мікітавіч Слюнькоў
Пераемнік: Анатоль Аляксандравіч Малафееў
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Член у:
Нараджэнне: 25 красавіка 1926
вёска Равячына, Горацкі раён Магілёўская вобласць
 
Узнагароды:

Герой Сацыялістычнай Працы

Яфрэ́м Яўсе́евіч Сакало́ў (нарадзіўся 25 красавіка 1926 года ў в. Равячына, Горацкага раёна Магілёўскай вобласці) — савецкі партыйны дзеяч, Першы сакратар ЦК КПБ з 1987 да 1990 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 19441950 г.г. служыў у Савецкай арміі. З 1955 года Сакалоў сябра Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу. У 1956 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1961 годзе Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. У 1965 годзе стаў кіраўніком Брэсцкага абкама прафсаюзу працоўных і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак, а потым, у 1967 годзе быў прызначаны першым сакратаром Іванаўскага райкама партыі Брэсцкага вобласці. З 1969 года Яфрэм Сакалоў працаваў у цэнтральным апараце КПБ, быў намеснікам, а з 1975 года ўзначаліў сельскагаспадарчы аддзел КПБ [1]. У Сакалоў 1977 года стаў першым сакратаром Брэсцкага абкама КПБ.

" Для жыхароў Брэсцкай вобласці Сакалоў – амаль ідэал кіраўніка. Ніхто ніколі не чуў, каб ён узвысіў голас на падначаленага. Ніхто не бачыў яго нецвярозым. Ніхто не мог падазраваць яго ў хабарніцтве. Усе гады сваёй працы ў Брэсце Яфрэм Яўсеевіч займаўся адным: ён будаваў. Ён будаваў дамы, дарогі і гіганцкія жывёлагадоўчыя комплексы. Ёсць комплекс на 50 тыс. галоў – добра, а будзе на 100 тыс. Увесь СССР павінен есці брэсцкую свініну. І самім брэстчанам павінна хапіць. А калі ёсць гіганцкія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, да іх павінны весці добрыя дарогі. І людзі павінны жыць у нармальных, зручных дамах. І той факт, што суровага Яфрэма Яўсеевіча ўзнагародзілі Зоркай Героя Працы – адзінага партфункцыянера пры Гарбачове! – а потым выбралі першым сакратаром ЦК КПБ, у вобласці ўспрынялі як належнае.
Аляксандр Фядута
"

У 19811986 г.г. Сакалоў быў кандыдатам ў члены ЦК КПСС, а з 1986 года стаў членам ЦК КПСС. У гэтым жа годзе ён быў узнагароджаны Зоркай Героя Працы.

Кіраўнік Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

З 1987 да 1990 г.г. быў Першым сакратаром ЦК КПБ. У 1990 годзе ўваходзіў у склад Палітбюро ЦК КПСС. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 12-га склікання. З 1990 года на пенсіі.

Дзейнасць на пенсіі[правіць | правіць зыходнік]

У наш час Сакалоў узначальвае Савет Кампартыі Беларусі, з'яўляецца членам рэспубліканскага Савета ветэранаў вайны і працы, Узброеных Сілаў і праваахоўных органаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Герой Сацыялістычнай Працы (1986).
  • ордэн Леніна (1986).
  • ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1967).
  • трымя ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1973, 1982).
  • знакам «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі».
  • ганаровы жыхар Брэсцкай вобласці.

Зноскі