Яфім Абрамавіч Гальперын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яфім Абрамавіч Гальперын
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 1855
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст

Яфім Абрамавіч Гальперын (каля 1855, Мінск — пасля 1924) — рэвалюцыянер-народнік, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Мінскай гімназіі. У 1874 далучыўся да ідэй народніцкага сацыялізму і ў 1875-76 з мэтамі «лятучай прапаганды» накіраваўся ў Смаленскую і Тульскую губерні. Вярнуўся ў Мінск, супрацоўнічаў з землявольскім гуртком М. Велера. Пасля расколу «Зямлі і волі» далучыўся да «Чорнага перадзелу», кіраваў яго гуртком у Гродне. З канца 1881 у Мінску, уваходзіў у нарадавольскі гурток Я. Хургіна, з 1885 — у гурток І. Гурвіча. Супрацоўнічаў з газ. «Минский листок».

Адзін са стваральнікаў Рабочай партыі паліт. вызвалення Расіі.

Арыштаваны ў маі 1900 і пасля 14-месячнага зняволення сасланы на 5 гадоў у Сібір.

У 1924 напісаў успаміны пра сваю рэвалюцыйную дзейнасць у 18741918 (рукапіс у НАРБ). Далейшы лёс невядомы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лосинский Н.Б. Революционно-народническое движение в Белоруссии, 1870-1884. Мн., 1983
  • ЭГБ, т. 2.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.