Яфім Дзмітрыевіч Дзіранок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яфім Дзмітрыевіч Дзіранок
Дата нараджэння 7 студзеня 1913(1913-01-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1981(1981-08-25) (68 гадоў)
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Яфім Дзмітрыевіч Дзіранок (7 студзеня 1913, в. Неглюбка, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — 25 жніўня 1981) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1967). Удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войн.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (геаграфічны факультэт, 1939).

Працаваў у Гомельскім педагагічным інстытуце (1946—1951, выкладчык, загадчык кафедры асноў марксізму-ленінізму), Гомельскім гарадскім камітэце КПБ (1951—1953, сакратар), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1953, прафесар кафедры «Гісторыя КПСС і навуковы камунізм», у 1955—1979 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя рэвалюцыйнага руху на Палессі; арганізацыя супраціўлення нямецка-фашысцкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Полесская организация большевиков (1903—1919 гг.) : автореферат диссертации … доктора исторических наук / Е. Д. Диренок. — Гомель, 1965.
  • Советское государство в Великой Отечественной войне : диссертация … кандидата исторических наук / Е. Д. Диренок. — Минск, 1950.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзіранок Яўхім Дзмітрыевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 204.
  • Дзіранок Яфім Дзмітрыевіч / Уладзімір Міхнюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 229.
  • Диренок Ефим Дмитриевич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 198.
  • Диренок Ефим Дмитриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 215.