Яфім Залманавіч Шыфрын
| Яфім Залманавіч Шыфрын | |
|---|---|
| | |
| Імя пры нараджэнні | руск.: Нахим Залманович Шифрин |
| Род дзейнасці | акцёр, стэндап-комік, аўтабіёграф, аўтар дзённіка, пісьменнік, тэатральны акцёр, кінаакцёр, рэжысёр, спявак, вядучы, гумарыст, тэлевядучы, кінарэжысёр, мемуарыст |
| Дата нараджэння | 25 сакавіка 1956[1] (70 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Zalman Shifrin[d] |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі |
Залаты Астап[d] (1992) |
| Сайт | shifrin.ru |
Нахі́м (Яфім) Залманавіч Шыфрын (нар. 25 сакавіка 1956[1], Нексікан, Магаданская вобласць) — расійскі акцёр тэатра, кіно, тэлебачання і агучвання, гумарыст, спявак, артыст эстрады, рэжысёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 сакавіка 1956 года ў пасёлку Нексікан Магаданскай вобласці. Годам раней яго бацьку Залмана Шмуілавіча Шыфрына (паходзіў з Дрыбіна) рэабілітавалі і вызвалілі ад прымусовага пражывання на Калыме.
У 1973—1974 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а з 1974 па 1978 год — на эстрадным аддзяленні ДВЦЭМ, на курсе Рамана Вікцюка. У яго з 1977 года пачаў граць у Студэнцкім тэатры МДУ. Сярод тэатральных работ Яфіма Шыфрына ў той час — спектаклі «Да спаткання, хлопчыкі!», «Ноч пасля выпуску».
У 1979 годзе стаў лаўрэатам 1-га Маскоўскага конкурсу артыстаў эстрады, у 1983 годзе — лаўрэатам 7-га Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады. Першы сольны спектакль «Я хацеў бы сказаць» — у асноўным паводле твораў Віктара Каклюшкіна — Шыфрын сыграў у 1985 годзе. Тэксты В. Каклюшкіна ляглі таксама ў аснову спектакляў «Тры пытанні» і «Круглы месяц». У 1980—1985 гадах вучыўся на факультэце рэжысёраў эстрады ў ГІТІСе.
У 1990 годзе сыграў у эстрадным музычным монаспектаклі «Я граю Шастаковіча».
Стварыў «Шыфрын-Тэатр», якім кіруе да гэтага часу.
У 1992 годзе Яфім Шыфрын стаў першым лаўрэатам прэміі «Залаты Астап».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.