Яфім Захаравіч Капелян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яфім Капелян
Yefim Kopelyan Postal card Russia 2012.jpg
Імя пры нараджэнні: Яфім Залманавіч Капелян
Дата нараджэння: 30 сакавіка (12 красавіка) 1912(1912-04-12)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 6 сакавіка 1975(1975-03-06) (62 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыя Сцяг СССР СССР
Жонка: Lyudmila Makarova[d]
Адукацыя:
Месца працы:
Прафесія:
акцёр тэатра і кіно
Кар'ера: 19351975
Узнагароды: Народны артыст СССР— 1973 Заслужаны артыст РСФСР — 1957
IMDb: ID 0465748
Commons-logo.svg Яфім Капелян на ВікіСховішчы

Яфім Захаравіч Капелян (19121975) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1973).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яфім Капелян нарадзіўся 30 сакавіка (12 красавіка) 1912 года ў горадзе Рэчыца (цяпер Гомельская вобласць) у сям'і лесанарыхтоўшчыка.

Пасля заканчэння школы ў 1929 годзе прыехаў у Ленінград і некаторы час працаваў токарам на заводзе «Чырвоны Пуцілавец», а затым паступіў у Акадэмію мастацтваў на архітэктурны факультэт, дзе раней навучаліся абодва яго брата. Дзеля заробку ўдзельнічаў у масоўках у спектаклях Вялікага драматычнага тэатра і ў рэшце рэшт паступіў у студыю пры тэатры, дзе яго настаўнікам быў К. К. Цвярскі (у той час галоўны рэжысёр БДТ). Пасля заканчэння студыі (у 1935 годзе) быў прыняты ў трупу тэатра, у якім працаваў да канца жыцця. З прыходам у 1956 годзе Г. А. Таўстаногава на пасаду галоўнага рэжысёра стаў адным з вядучых акцёраў БДТ.

Адначасова здымаўся ў кіно, выканаў мноства яркіх характэрных роляў у фільмах «Няўлоўныя мсціўцы», «Інтэрвенцыя», «Даура», «Вечны кліч», «Саламяны капялюшык». Адна з найбольш вядомых прац — аўтарскі тэкст у тэлесерыяле «Сямнаццаць імгненняў вясны».

Памёр ад інфаркту 6 сакавіка 1975 г. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак у Ленінградзе.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны артыст РСФСР (1957)
  • Лаўрэат Усесаюзнага кінафестываля ў намінацыі «Прэміі за акцёрскую працу» за 1968 год.
  • Народны артыст СССР (1973)

Зноскі

  1. Копелян Ефим Захарович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.