Яфім Львовіч Мінкін
Яфім Іванавіч Мінкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 студзеня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 2011[1] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942—1945 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Яфім Львовіч Мінкін (22 студзеня 1922, Магілёў — 4 кастрычніка 2011, Кёльн) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, гвардыі яфрэйтар[2]. Член УКП(б) з 1944 года. Інжынер-гідрагеалогіі, доктар геолага-мінералагічных навук (1968).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 студзеня 1922 года ў Магілёве ў сям’і рабочага (бацька працаваў на тытунёвай фабрыцы, затым — маляром).[3] Яўрэй. У 1926 годзе сям’я пераехала ў Баку, у 1936 годзе вярнулася ў Магілёў, дзе ён скончыў сярэднюю школу (1939).[4] Скончыў 2 курса Маскоўскага гідраметэаралагічнага інстытута.
У Чырвонай Арміі з 1942 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з лістапада 1942 года. Ваяваў на Сталінградскім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах. Першае баявое хрышчэнне атрымаў у баях пад Сталінградам ў складзе 138-й стралковай дывізіі. Удзельнічаў у цяжкіх вулічных баях у раёне завода «Барыкады». Быў паранены ў абедзве нагі і кантужаны. Пасля ранення да мая 1943 года лячыўся ў шпіталі ва Уральску. Яго хацелі камісаваць, але ён адмовіўся.
Камандзір бронетранспарцёра разведвальнай роты 45-й механізаванай брыгады 6-й танкавай арміі 2-га Украінскага фронту яфрэйтар Мінкін з членамі экіпажа 26 жніўня 1944 года каля населенага пункта Зармены (Румынія) выявіў адыходзячую варожую калону. На бронетранспарцёры уварваўся ў яе склад, агнём з кулямёта забіў звыш дзесяці варожых салдат і адзінаццаць ўзяў у палон. 12 верасня 1944 года падчас разведкі абароны праціўніка, захапіў палоннага, які даў каштоўныя звесткі. 17 верасня Мінкін павёў байцоў на штурм вышыні. У ходзе атакі асабіста знішчыў пятнаццаць і ўзяў у палон пяцярых фашыстаў.
30 кастрычніка 1944 года загадам камандзіра 45-й механізаванай брыгады № 45 яфрэйтар Мінкін узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені (№ 131659)[5].
Аўтаматчык разведвальнай роты 18-й гвардзейскай механізаванай брыгады (6-я танкавая армія, 2-і Украінскі фронт) гвардыі яфрэйтар Мінкін 13—14 снежня 1944 года ў складзе групы байцоў пракраўся ў тыл ворага каля населенага пункта Шакі (Венгрыя), здабыў каштоўныя звесткі для камандавання брыгады. 14 снежня пры адбіцці контратакі праціўніка асабістым прыкладам павёў разведчыкаў у бой, у якім асабіста знішчыў пятнаццаць і ўзяў у палон пяцярых гітлераўцаў.
Загадам № 6 па 6-й танкавай арміі ад 5 лютага 1945 года узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені (№ 8926)[5].
Камандзір бронетранспарцёра разведвальнай роты 18-й гвардзейскай механізаванай брыгады той жа арміі гвардыі яфрэйтар Мінкін 30 сакавіка 1945 года каля населенага пункта Бромсберг (Аўстрыя) у складзе групы разведчыкаў пракраўся ў тыл праціўніка і, уступіўшы ў бой з варожай засадай, знішчыў звыш дзесяці і ўзяў у палон некалькі нямецкіх салдат. 1 красавіка 1945 года ў раёне населенага пункта Бадэн (Аўстрыя) Мінкін з байцамі прыняў няроўны бой з фашыстамі, які працягваўся да падыходу савецкіх войскаў. Разведчыкі знішчылі дваццаць сем гітлераўцаў і дваіх узялі ў палон. 3 красавіка ён падарваў мінаметную батарэю праціўніка.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, гвардыі яфрэйтар Мінкін Яфім Львовіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені (№ 478)[5].
Удзельнік Парада Перамогі ад 2-га Украінскага фронту. У 1945 годзе дэмабілізаваны.
У 1950 годзе скончыў геолагаразведачны інстытут. Жыў у Маскве. Кандыдацкую дысертацыю па тэме «Рэжым грунтавых вод на тэрыторыі Ніжне-Данской арашальнай сістэмы» абараніў у 1958 годзе. Працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце водных праблем Акадэміі навук СССР.[6] Доктар геолага-мінералагічных навук («Гідрагеалагічныя асновы аховы падземных вод ад забруджвання», 1968). Прымаў удзел у інжынерна-геалагічных пошуках пры будаўніцтве Валгаградскай і Куйбышаўскай ГЭС, Волга-Данскога і Туркменскага каналаў.
У 1992 годзе выехаў з сям’ёй у Германію. Жыў у горадзе Кёльн. Памёр 4 кастрычніка 2004 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені[5];
- Ордэн Славы 1-й, 2-й, 3-й ступеняў[5];
- медалі[5].
Зноскі
- ↑ https://warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=10203
- ↑ на момант прадстаўленння да ўзнагароджання ордэнам Славы 1-й ступені
- ↑ Полный кавалер с ограниченной годностью
- ↑ Интервью с Ефимом Минкиным
- ↑ а б в г д е Яфім Львовіч Мінкін на сайце «Героі краіны»
- ↑ Грета Ионкис «Успех Победителя»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яфім Львовіч Мінкін на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 4 кастрычніка
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Кёльне
- Асобы
- Ваенныя СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Славы I ступені
- Поўныя кавалеры ордэна Славы
- Кавалеры ордэна Славы II ступені
- Кавалеры ордэна Славы III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Геолагі СССР
- Дактары геолага-мінералагічных навук
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Парада Перамогі
- Члены КПСС