Яфім Максімавіч Гаварушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яфім Максімавіч Гаварушка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1911(1911-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 1992(1992-06-03) (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, пісьменнік

Яфім Максімавіч Гаварушка (15 кастрычніка 1911, в. Востраў, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці — 3 чэрвеня 1992, Смалявічы, Мінская вобласць) — празаік, публіцыст, педагог[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Бабруйску. У 1935 скончыў МВПІ. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Смалявічах. Арыштаваны 9 снежня 1936. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 на 6 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў пазбаўлення грамадзянскіх правоў. Пасля вызвалення вярнуўся ў Смалявічы. Рэабілітаваны ў 1955. Працаваў настаўнікам і дырэктарам дзіцячага дома[1].

Уклаў кнігу рэпрэсаванага акадэміка І. Замоціна «Творы» (Мн., 1991). У апошнія гады жыцця складаў анталогію паэзіі рэпрэсаваных паэтаў «Песня падуладных». Пахаваны ў Смалявічах[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]