Перайсці да зместу

Яхідна (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яхідна
Міфалогія старажытнагрэчаская міфалогія
Пол жанчына[3]
Бацька Тартар[4]
Маці Гея[4]
Муж Тыфон[1][2]
Дзеці Сфінкс[4][5], Нямейскі леў[4], Gelonus[d], Orthrus[d][6][4], Agathyrsus[d], Scythes[d], Цэрбер[7][6][…], Лярнейская гідра[6][8], Хімера[9][4], Ladon[d][4], Aethon[d][1][4], Краміёнская свіння[4], Colchian Dragon[d], Scylla[d] і Gorgon[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яхі́дна, Эхідна (стар.-грэч.: Ἔχιδνα) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[10] велічэзная напаўжанчына-напаўзмяя[11].

Дачка Форкія і Кето, якая жыла пад зямлёй у кілікійскіх Арымах[12], або дачка Тартара і Геі[13], або дачка Перанта і Стыкс[14], або дачка Фанета[15].

Сястра і жонка Тыфона, маці двухгаловага сабакі Орфа[16], трохгаловага Кербера[17], Лярнейскай гідры[18], Нямейскага льва (ад Тыфона ці Орфа), Хімеры[19], Сфінгі[20], Калхідскага Цмока (па версіі) і Эфона[21] (арла Зеўса, які дзюбаў печань Праметэя).

Малявалася ў выглядзе жанчыны з прыгожым тварам і плямістым змяіным целам, сумяшчаючы ў сабе прыгажосць і люты характар. Завецца стогаловай[22]. Выкрадала падарожнікаў.

Паводле Піндара, яна прагрызлася на святло з чэрава маці[23]. З яхіднай параўноўваў Гая Калігулу Тыберый[24].

У розных варыянтах міфаў Яхідна была забіта Гераклам, Белерафонтам ці Эдыпам. Яшчэ па адным варыянце, была задушана ў сне Аргусам[25].

Зноскі

  1. а б Graf F. EchidnaBrill, 2006. — doi:10.1163/1574-9347_BNP_E326010 Праверана 10 лістапада 2025.
  2. Warwick C. CHTHONIC DISRUPTION IN LYCOPHRON'S ALEXANDRA // The Classical QuarterlyCambridge University Press, 2022. — Vol. 72, Iss. 2. — P. 541–557. — ISSN 0009-8388; 1471-6844doi:10.1017/S0009838822000763
  3. Graf F. EchidnaBrill, 2006. — doi:10.1163/1574-9347_BNP_E326010
  4. а б в г д е ё ж з (not translated to grc) Βιβλιοθήκη — 0001.
  5. Εὐριπίδης Φοίνισσαι — 0410.
  6. а б в Любкер Ф. Echidna // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 448.
  7. Любкер Ф. Inferi // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 661–663.
  8. Ford F. B. Hydra Hydra was a snake-like monster born of Echidna and Typhon, with (Poem) — 2006. Праверана 10 лістапада 2025.
  9. Любкер Ф. Chimaera // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 281.
  10. Мифы народов мира. М., 1991—92. В 2 т. Т. 2. С. 675, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т. 1. С. 497; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 2; 3, 1; 5, 10—11; III 5, 8; Э I 1
  11. Гесіёд. Тэагонія 295—305
  12. Гесіёд. Тэагонія, 295—305
  13. Апаладор. Міфалагічная бібліятэка, II 1, 2
  14. Эпіменід, фр. 5 Якобі = Паўсаній. Апісанне Элады VIII 18, 2
  15. Орфіка, фр. 58 Керн
  16. Гесіёд. Тэагонія 309
  17. Гесіёд. Тэагонія 310; Гігін. Міфы 151
  18. Гігін. Міфы. Уводзіны 39
  19. Гесіёд. Тэагонія 319—325; Гігін. Міфы 151
  20. Гесіёд. Тэагонія 326; Гігін. Міфы 151
  21. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 11
  22. Арыстафан. Жабы 473
  23. Плутарх. Чаму бажаство марудзіць з адплатай 32
  24. Святоній. Калігула 11
  25. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 2