Яцвяжская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яцвяжская мова
Саманазва Jātvingun/sūdaviun bilā[1], sūdaviskas
Краіны
Арганізацыя, якая рэгулюе
Агульная колькасць носьбітаў 0 чал.
Класіфікацыя
Катэгорыя ???

Індаеўрапейская
 Балтыйскія
  Заходнебалтыйскія

    Яцвяжская
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 xsv[2]

Яцвяжская мова, судоўская мова, судзінская мова, мова яцвягаў — адна з мёртвых балтыйскіх моў.

На ёй размаўлялі заходнебалцкія плямёны, што ў I — пач. II тыс. н.э. насялялі тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўямі ракі Нараў. Паступова выцеснена польскай, літоўскай і нямецкай мовамі. Блізкая да прускай мовы. Перастала існаваць у XVI ст., сляды захаваліся ў XVIII—XIX ст. у некаторых гаворках беларускай і літоўскай моў у выглядзе асобных запазычанняў.

Яцвяжская мова працяглы час вывучалася на аснове абмежаванага анамастычнага матэрыялу. У XX ст. выяўлены невялікі слоўнік, які вучоныя лічаць яцвяжскім. Ён уключае каля 240 лексічных адзінак з польскімі суадпаведнікамі, але не дае дастатковых звестак пра асаблівасці яцвяжскай мовы.

На думку большасці лінгвістаў, пры ўсіх цяжкасцях і лакунах у даследаванні яцвяжскай мовы гаворкі яцвягаў найбольш блізкія да гаворак балцкага племені прусаў, а таму аднесены да заходняй галіны балтыйскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і[3]. Паводле даследаванняў польскага лінгвіста Я. С. Атрэмбскага, мова яцвягаў — заходнебалцкая, якая таксама мела некаторыя асаблівасці, характэрныя для славянскіх моў[4][5].

Сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекта літоўскай мовы, складзеная пад уплывам гаворак яцвягаў, ляжыць у аснове сучаснай літоўскай літаратурнай мовы[6]. Я. С. Атрэмбскі таксама адзначыў пэўны ўплыў мовы яцвягаў на польскую мову на ўсходзе сучаснай Польшчы — у прыватнасці, на мазавецкую гаворку[7].

Зноскі

  1. http://www.suduva.com/virdainas/(англ.) 
  2. http://www.sil.org/iso639-3/documentation.asp?id=xsv(англ.) 
  3. Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 23, 26.
  4. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Мн., 2007. С. 214.
  5. Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 411.
  6. Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 100.
  7. Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 413.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]