Яцір
Выгляд
| Яцір? | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| 31°20′33″ пн. ш. 35°03′42″ у. д.HGЯO | |


Яцір (іўр.: יער אשתאול) — лясны масіў у Ізраілі. Самы вялікі лес у Ізраілі, плошча — больш за 40 км²[1].
Лес Яцір размешчаны на Хеўронскім нагор’і, у паўночнай частцы пустыні Негеў, на вышыні 600—900 м над узроўнем мора. Самы паўднёвы лясны масіў у Ізраілі[1].
Пасаджаны пры непасрэднай падтрымцы Таварыства аховы прыроды і «Керэн Каемет ле-Ісраэль». Работы пачаліся ў 1964 годзе[1].
Колькасць дрэў — больш за чатыры мільёны, там растуць хвоі віду Pinus halepensis, кіпарысы і дубы. Па перыметры разбіты вішнёвыя, персікавыя сады, міндалевыя гаі і вінаграднікі[1].
Папулярнае месца адпачынку, у ім пракладзены абсталяваныя турыстычныя маршруты[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Planting of Yatir Forest(недаступная спасылка). The Jerusalem Post (18 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2011. Праверана 18 верасня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яцір- Яўрэйскі нацыянальны фонд: Yatir Forest (англ.).