Ячменішкі (Літва)
| Вёска | |
| Ячменішкі | |
|---|---|
| літ.: Eitminiškės | |
| 54°55′20″ пн. ш. 25°23′20″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Павет | Віленскі |
| Раён | Віленскі |
| Сянюнія | Немянчынская |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Першая згадка | 1687 |
| Назвы на іншых мовах |
польск.: Jęczmieniszki[1], руск. дарэф. Енчменишки[2] |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 177 чалавек (2021) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | LT-15131 |
Ячме́нішкі, таксама Э́йтмінішкес[3] (літ.: Eitminiškės) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Немянчынскай сянюніі. Размешчана за 9 км на поўнач ад Немянчына і за 9 км на ўсход ад Падбярэззя, на рацэ Немянчынцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя паселішча цесна звязана з дзейнасцю каталіцкага касцёла. У канцы XVII стагоддзя (каля 1687 года) віленскі біскуп Аляксандр Катовіч набыў маёнтак Ячменішкі з мэтай запрасіць у Вільню манахаў з супольнасці ксяндзоў-місіянераў і забяспечыць іх дзейнасць даходамі з гэтага ўладання[4]. Уваходзілі ў склад Віленскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1794 годзе маёнтак усё яшчэ належаў місіянерам[1].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Ячменішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце.
У XIX стагоддзі Ячменішкі сталі дзяржаўным уладаннем у Віленскім павеце Віленскай губерні. Пасля 1861 года ў Немянчынскай воласці Віленскага павета. Паводле звестак на 1866 год у дзяржаўным фальварку быў 1 дом і жылі 14 жыхароў (усе каталікі). Адзначалася, што раней у Ячменішках існавала каталіцкая капліца, якая адносілася да Немянчынскай парафіі[1].
Паводле звестак 1905 года, маёнтак Ячменішкі належаў жаночаму манастыру; тут жылі 5 чалавек (2 мужчыны, 3 жанчыны), а плошча зямельнай маёмасці складала 300 дзесяцін[2].
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ячменішкі занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[6]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
З 1920 года ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 года — у складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Віленска-Троцкага павета. Да 1 красавіка 1927 года ўваходзіла ў гміну Немянчын, затым — у гміну Падбярэззе[7]. Паводле перапісу 1931 года, у вёсцы пражываў 121 чалавек (19 дамоў)[8].
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Ячменішкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
У савецкі час вёска была цэнтрам калгаса. З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы ёсць пошта, бібліятэка, дом культуры, дзве школы (з літоўскай і польскай мовамі навучання).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Дынаміка насельніцтва з 1866 па 2021 | ||||||
| 1866[1] | 1905[2] | 1931[8] | 1959пер.[9] | 1970пер.[9] | 1979пер.[10] | 1985[11] |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 14 | 5 | 121 | 124 | 117 | 114 | 148 |
| 1989пер.[12] | 2001пер.[13] | 2011пер.[14] | 2021[15] | - | - | - |
| 142 | 201 | 189 | 177 | - | - | - |
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага (1924)
- Вясковы крыж
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Jęczmieniszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 586.
- 1 2 3 І. І. Гошкевич. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи. — Вильна: Губернская типография, 1905. — С. 59. — 341 с.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Акты, издаваемые Виленскою коммиссіею для разбора древних актов. — Вильна: Типография А. Г. Сыркина, 1893. — Т. XX. — С. CCXII.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : [у 4 т.] (бел.) / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — Т. 4 / [складзены і падрыхтаваны да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» ў 2018 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Н. Г. Балтрушэвіч і інш.]. — 268, [3] с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : [у 4 т.] (бел.) / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — Т. 4 / [складзены і падрыхтаваны да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» ў 2018 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Н. Г. Балтрушэвіч і інш.]. — 268, [3] с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ Dz. U. z 1927 r. Nr 24, poz. 189
- 1 2 Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej.. T. I. Województwo wileńskie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938, s. 22.
- 1 2 Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
- ↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
- ↑ Eitminiškės. Tarybų Lietuvos enciklopedija, T. 1 (A-Grūdas). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1985, 494 psl. (літ.)
- ↑ Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
- ↑ Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Jęczmieniszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 586.
