Ячмянец
Выгляд
| Ячмянец | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,18 км |
| Шырыня | 0,08 км |
| Плошча | 0,011 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 0,48 км |
| Найбольшая глыбіня | 6,9 м |
| Сярэдняя глыбіня | 3,8 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 0,35 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Мінская вобласць |
Ячмянец, Ячмянёк — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 35 км на паўночны захад ад горада Мядзел, за 2,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Альшэва. Уваходзіць у Балдуцкую групу азёр, адносіцца да басейна ракі Страча.
Плошча паверхні 0,011 км². Даўжыня 0,18 км, найбольшая шырыня 0,08 км, сярэдняя — 0,06 км. Максімальная глыбіня 6,9 м, сярэдняя — 3,8 м. Даўжыня берагавой лініі 0,48 км. Аб’ём вады 0,03 млн м³. Плошча вадазбору 0,35 км².
Вадазбор дробнаўзгорысты. Схілы вышынёй да 5 м (на поўдні да 15 м). Берагі нізкія, забалочаныя, сплавінныя. На паўднёвым захадзе — пратока ў возера Глубелька. Вада возера гідракарбанатна-кальцыевая, мінералізацыя — 2,87 г/л.
