Яшчар (бог)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яшчар, бог)
Бог Яшчар ва ўяўленні беларускага мастака Р. Плавінскага

Яшчар (Яшчур) — язычніцкае боства, якому пакланяліся продкі сучасных беларусаў, а таксама славянскае насельніцтва паўночнай Русі. Паводле А. Л. Барковай, Яшчар — гэта бог-змей, уладар мора і падземных вод. Яго капішчы размяшчаліся ля балот, азёр і рэк. Упершыню згаданы ў польскіх крыніцах ХV ст. пад імем Iаsse, Iesse[1] (скарочаная форма — jaze — «змей»)[2] . У якасці ахвяр Яшчару прыносілі чорных кур і маладых дзяўчын, што адлюстравалася ў шматлікіх павер’ях, дзе змей (часцей за ўсё вуж) забірае сабе дзяўчыну і робіць сваёй жонкай. У Беларускіх сялян да ХХ ст. існавала гульня ў Яшчара, дзе юнак ці хлопчык, выконваючы ролю аднаіменнага персанажа, выбіраў сабе «нявесту». Дзяўчаты, узяўшыся за рукі, то падыходзілі да яго, то адыходзілі, пяючы пры гэтым:

Сядзі, сядзі Яшчар,
Гэй нам гэй!
У залатым крэсле,
У ляскавым кусце.
Гарэшкі тлушча.
Бяры сабе жонку.
Каторую хочаш.
Ці што ў чаравічках,
Ці што ў панчошках,
Ці хораша хозіць,
Ці работку робіць

[3].

Дзяўчынкі па чарзе аддаюць Яшчару свае вяночкі, а потым кожная просіць свой вянок назад словамі:

Пане яшчару, паночак!
Аддай жа мой вяночак!
Зіму-лета хадзіла,
Ручкі-ножкі сцірала,
Па красачцы збірала,
У вяночак звівала

[4]

На думку Б. А. Рыбакова гульня можа быць рэшткай уяўлення аб змеепадобным бозстве, якое выбірае сабе «жонку» — дзяўчыну дзеля ахвярапрынашэння. На рускай поўначы захавалася аналагічная гулья, дзе імя Яшчара, аднак, трансфарміравалася ў Яшу. А. Л. Арэхі згадваюцца ў песні не выпадкова: арэшнік лічыўся ў народзе локусам змяі. Лічылася, што маланкі (пяруны) ніколі не б’юць у арэшнік. Улічваючы тое, што грамавержац у індаеўрапейскіх народаў часта з’яўляўся змееборцам, мае рацыю гіпотэза аб ворагаванні старажытных багоў Пяруна і Яшчара. Вянок, які Яшчар забірае ў дзяўчынак, можа сімвалізаваць чысціню і дзіцячую цнатлівасць, страціўшы якую дзяўчына ў народных уяўленнях робіцца падуладнай небяспечным сілам. Баркова атоесамлівае Яшчара са згаданым у Б. А. Рыбакова падземным двухгаловым Змеем, які кожны вечар праглынае сонца (якое старажытныя славяне маглі ўяўляць у выглядзе нябеснага лася), а раніцай выплёўвае яго з пашчы другой галавы. Некаторыя беларускія даследчыкі лічаць Яшчара татэмным продкам людзей.

Па А. Л. Барковай Яшчар першапачаткова быў галоўным бозствам наўгародцаў, пакуль Уладзімір (будучы хрысціцель) не насадзіў ім культ Пяруна.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]