Перайсці да зместу

Яшчар (комікс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яшчар
Lizard
Інфармацыя пра выдавецтва
Выдавец Marvel Comics
Першае з'яўленне «Дзіўны Чалавек-павук» (vol. 1) #6 (лістапад 1963)
Стваральнікі Стэн Лі і Стыў Дытка
Інфармацыя пра героя
Альтэр-эга Кёрціс Конарс
Месца нараджэння
Каманды Злавесная шасцёрка
Галоўныя ворагі Чалавек-павук
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яшчар (англ.: Lizard — літар. бел.: яшчарка, сапраўднае імя — доктар Кёрціс «Курт» Ко́нарс, англ.: Dr. Curtis "Curt" Connors) — выдуманы суперзлыдзень у сусвеце Marvel Comics, адзін з ворагаў Чалавека-павука. У 2009 годзе персанаж заняў 62-е месца ў спісе найвялікшых коміксных ліхадзеяў усіх часоў па версіі IGN.

Паводле сюжэту коміксаў, доктар Курт Конарс быў генетычным біёлагам, які даследаваў здольнасці некаторых рэптылій адрошчваць канечнасці, часткова з мэтай знайсці спосаб рэгенеравіць сваю правую руку. Пасля выпрабаванняў на сабе ён ператвараецца на жорсткага монстра–яшчара. Нягледзячы на магчымасць вяртацца да сваёй чалавечай формы, ён пакутуе, калі яго альтэр-эга вырываецца.

У фільмах «Чалавек-павук 2» (2004) і «Чалавек-павук 3: Вораг у адлюстраванні» (2007) ролю Курта Конарса граў Дылан Бэйкер. Рыс Іванс выканаў ролю Конарса і яго альтэр-эга Яшчара ў якасці галоўнага антаганіста ў фільме 2012 года «Новы Чалавек-павук. Высокае напружанне».