Яір Лапід
| Яір Лапід | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| іўр.: יאיר לפיד | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Нафталі Бенет | ||||||
| Пераемнік | Біньямін Нетаньяху | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
5 лістапада 1963[1][2][…] (62 гады) |
||||||
| Бацька | Ёсеф Лапід | ||||||
| Маці | Shulamit Lapid[d] | ||||||
| Жонка | Lihi Lapid[d] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Сайт | yairlapid.org.il (іўрыт) | ||||||
Яір Лапід (іўр.: יָאִיר לַפִּיד нар. 5 лістапада 1963, Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, журналіст, пісьменнік, драматург.
Прэм’ер-міністр Ізраіля (1 ліпеня — 29 снежня 2022). Першы старшыня і заснавальнік партыі Еш Атыд. Міністр замежных спраў Ізраіля (13 чэрвеня 2021 — 29 снежня 2022). Лідар апазіцыі ў кнэсеце.
Нарадзіўся ў Тэль-Авіве ў сям’і ўраджэнца Сербіі пісьменніка і журналіста венгерскага паходжання Ёсефа (Томі) Лапіда і ўраджэнкі падмандатнай Палестыны пісьменніцы-драматурга Шуламіт Лапід. Дзяцінства Лапіда прайшло ў Тэль-Авіве і Лондане.
Пачынаў як ваенны рэпарцёр у вайсковай газеце «Бамаханэ». З 1988 года працаваў рэпарцёрам і калумністам па чарзе ў дзвюх найбуйнейшых ізраільскіх газетах, «Едыёт ахранот» і «Маарыў».
У Лапіда няма школьнага атэстата сталасці. У 2011 годзе быў прыняты ў дактарантуру ва ўніверсітэце імя Бар-Ілана па кафедры культуралогіі. Яго прынялі за «дасягненні ў сферы літаратуры і журналістыкі». Пасля скандалу Лапід прыпыніў сваё прасоўванне да вучонай ступені.
Зноскі
- ↑ а б חה"כ יאיר לפיד — Кнесет.
- ↑ Yair Lapid // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.