Яўген Іванавіч Барычэўскі
Яўген Іванавіч Барычэўскі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 (29) снежня 1883 |
Месца нараджэння | г. Мінск |
Дата смерці | 12 верасня 1934 (50 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, перакладчык |
Мова твораў | беларуская |
![]() |
Яўген Іванавіч Барычэўскі (17 снежня 1883, Мінск — 12 верасня 1934; Крыптанім: Е. Б.) — беларускі літаратуразнавец і перакладчык. Прафесар (1928)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і натарыуса. Скончыў Мінскую класічную гімназію (1903), паступіў у Берлінскі ўніверсітэт, у 1904 перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1910[1]. Атрымаў залаты медаль за выпускную працу «Рэалізм Гартмана».

Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, Я. Ю. Лёсік, А. А. Міхайлоўскі;
Сярэдні рад: І. М. Салаўёў, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, А. А. Савіч, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, В. В. Якунін, М. М. Піятуховіч.
Працаваў у Маскоўскім універсітэце, выкладаў рускую літаратуру ў сярэдніх навучальных установах Масквы, займаўся навукова-літаратурнай дзейнасцю, друкаваў артыкулы і даследаванні ў маскоўскіх часопісах і газетах. З восені 1918 прызначаны вучоным сакратаром Музейнага аддзела Наркамасветы. У пачатку 1922 запрошаны на працу ў БДУ[1]. Працаваў у Мінскай цэнтральнай партыйнай школе (1924—1927), у Інбелкульце і Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР (1927—1933). Прафесар. Рэпрэсіраваны, у даведніках Л. У. Маракова згадваецца як адзін з «нацдэмаў», але асобнага артыкула пра Я. І. Барычэўскага няма. Пасмяротна рэабілітаваны.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Пісаў на беларускай і рускай мовах. У 1922 годзе ў Маскве выйшла складзеная Я. Барычэўскім кніга «Мир искусств в образах». У 1927 годзе ў Мінску выдадзены працы «Тэорыя санету» і «Паэтыка літаратурных жанраў», якія найбольш глыбока ў тагачасным беларускім літаратуразнаўстве тлумачылі прыроду мастацтва ў яго сувязі з сацыяльна-гістарычнымі і грамадскімі з'явамі[1].
Артыкулы і даследаванні па пытаннях паэтыкі і эстэтыкі, прысвечаныя творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, рускіх, нямецкіх, французскіх пісьменнікаў, друкаваліся ў «Працах Беларускага дзяржаўнага універсітэта», у часопісах «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», «Трыбуна мастацтва». Аўтар дапаможніка для студэнтаў-завочнікаў «Паэтыка. Курс для завочнага педфаку» (1929—1930). Удзельнічаў у падрыхтоўцы Збору твораў М. Багдановіча ў 2 т. (1927—1928).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Яўген Іванавіч Барычэўскі на Вікісховішчы |
---|
- Барычэўскі Яўген Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
- Яўген Іванавіч Барычэўскі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. — Т. 1.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Барычэўскі Яўген Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 77.
- Календарыюм // «Czasopis» № 12/2003
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мінск, 1984.
- Чарнякевіч Ц. Мінск — Берлін — Масква — Мінск: Германіяна Яўгена Барычэўскага // Літаратура і мастацтва. № 5. — 2011, 4 лют.
- Нарадзіліся 29 снежня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Памерлі 12 верасня
- Памерлі ў 1934 годзе
- Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 17 снежня
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі Беларусі
- Выкладчыкі БДУ
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай