Яўген Іванавіч Ждан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Іванавіч Ждан
Фатаграфія
Дата нараджэння: 15 снежня 1937(1937-12-15)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 5 снежня 2016(2016-12-05) (78 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства: Сцяг ПольшчыСцяг СССР СССРСцяг Беларусі
Род дзейнасці: мастак
Жанр: партрэт, пейзаж, нацюрморт, гістарычны жанр
Вучоба:
Стыль: рэалізм
Вядомыя працы: афармленне спектакляў «Пасля бою» Г. Вагнера, «Галька» С. Манюшкі, «Аіда» Дж. Вердзі, «Дэман» А. Рубінштейна, «Цыганскі барон», «Капялюш Напалеона» І. Штраўса; жывапісны цыкл «Жыццё беларускіх святых»
Уплыў: Пётр Крахалёў, Яўген Чамадураў, Павел Масленікаў
Уплыў на: Аляксей Кузьміч, Аляксандр Іванавіч Рашэтнікаў
Узнагароды: Заслужаны працаўнік культуры Беларусі (1982), лаўрэат Нацыянальнай Прэміі «За духоўнае адраджэнне», Medal of Francis Skorina rib.png
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Яўген Іванавіч Ждан (15 снежня 1937, вёска Тарэйкі Нясвіжскага павета, Польшча — 5 снежня 2016, Мінск) — беларускі тэатральны мастак, жывапісец, графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Персанальная выстаўка Яўгена Ждана ў Палацы мастацтваў у лютым 2011 года, Мінск

Вучыўся ў пачатковай школе ў Тарэйках, потым у сярэдняй у Снове. Маці мастака Надзея Іосіфаўна, была вядомай у акрузе ткачыхай і вышывала на высокім мастацкім узроўні. Яе вырабы — ручнікі, дзяружкі і паласы, былі вядомы па ўсёй воласці. У яе было шмат вучняў з розных мясцін Беларусі, жадаючых пераняць майстэрства. Маці навучыла будучага мастака з густам падбіраць колеры, складаць арнаменты. Разам з дзедам яна заклала юнаку аснову кампазіцыйнага мыслення і пачуцця колеру.

Першыя ўрокі малюнка Яўген Ждан браў у Нясвіжы ў Сцяпана Дашко і Міхася Сеўрука. У 1957 годзе будучый мастак паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, дзе вучыўся у Надзеі Галоўчанка і Петра Крахалёва. Па заканчэнні мастацкай установы у 1961 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, дзе атрымаў дыплом у 1967 годзе. Настаўнікамі Яўгена Ждана былі Яўген Чамадураў і Павел Масленікаў, якія аказалі значны ўплыў на творчае станаўленне мастака. Паводле размеркавання быў накіраваны на працу у Дзяржаўным тэатры оперы і балета, дзе займаўся сцэнаграфіяй па 1987 год.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаў пасаду галоўнага мастака Рэспубліканскай дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва і Тэатра музычнай камедыі Беларусі. Аформіў спектаклі «Пасля бою» Г. Вагнера, «Галька» С. Манюшкі, «Аіда» Дж. Вердзі, «Дэман» А. Рубінштейна, «Фаўст» Ш. Гуно, «Цыганскі барон», «Капялюш Напалеона» І. Штраўса, «Даратэя» Ціхана Хрэннікава.

Удзельнічае у мастацкіх выстаўках з 1963. Працуе ў галіне сцэнаграфіі, графікі, станковага жывапісу. Член Беларускага саюза мастакоў з 1974. Жыве ў Мінску.

З’яўляецца аўтарам манументальнага цыклу «Жыццё беларускіх святых», за які атрымаў званне лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне». Абразы пасля асвячэння былі перададзены да Нясвіжскага Свята-Ўзнясенскага храму. Таксама ў жанры духоўнага жывапісу ім былі напісаны творы:

  • «Святы Іяромія»
  • «Жыццё Іісуса Хрыста»
  • «Спаленне першых хрысціян у Рыме»
  • «Пропаведзь»
  • «Сіла веры»
  • «1000-годдзе Хрышчэння Русі»

Гістарычна-партрэтны жывапіс:[правіць | правіць зыходнік]

Жывапіс, прысвечаны зямлі беларускай:[правіць | правіць зыходнік]

  • «Тысячагоддзе славянскай культуры і пісьменства»
  • «Кожны чацвёрты» (на тэму Вялікай Айчыннай вайны)
  • «Чарнобыль»
  • «Паданне аб зямлі Нясвіжскай»
  • «Нясвіжская мадонна»
  • «Божая Маці Тарэйкаўская»
  • «Сноўскі кірмаш»
  • «Сноўскія русалкі»

Пейзажы:[правіць | правіць зыходнік]

  • «Мой родны кут»
  • «Стары парк Рдултоўскіх»
  • «Аколіца»
  • «Вясенні гоман»
  • «Зімовы дзень»
  • «Раскіданае гняздо»
  • «Подых навальніцы»
  • «Тры сасны»
  • «Першы снег»
  • «Сенакос»

Серыі графічных лістоў:[правіць | правіць зыходнік]

  • «Янка Купала»
  • «Будучыня», 1983 (карціна жыцця ў XXV стагоддзі)
  • «Ад утопіі да рэальнасці» (партрэты вядомых філосафаў рознага часу)
  • «1000-годдзе Хрышчэння Русі»

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, Музеі А. Бахрушына і Трэццякоўскай галерэі (Масква).

У 1982 годзе атрымаў ганаровае званне Заслужанага працаўніка культуры Беларусі. У 1997 годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнка павіншаваў Яўгена Ждана з 60-годдзем. У 1998 годзе мастаку была прысуджана прэмія «За духоўнае адраджэнне», якая была ўручана яму Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашенкам і Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам Усяе Беларусі Філарэтам.

Мецэнатская дзейнасць мастака[правіць | правіць зыходнік]

У 1963 годзе маці мастака, Надзея Іосіфаўна, пераехала у вёску Сноў. У Снове ў 2005 годзе быў створаны Дом-музей Яўгена Ждана з карціннай галерэяй, які быў перададзены мастаком гораду Нясвіжу і стаў філіялам Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея. Там захоўваюцца эскізы сцэнічны дэкарацый і афішы да спектакляў, якія афарміў Яўген Ждан, эскізы дэкарацый да святкавання Тысячагоддзя славянскай культуры і Хрышчэння Русі, творы жывапісу і графікі. Дом-музей уключае 5 пакояў на 2-х этажах. У ім праводзяцца заняткі для моладзі — знаёмства з гісторыяй і прыродай Нясвіжскага краю, з бытам продкаў.

У 2003 годзе Ў нясвижским Нацыянальным гісторыка-краязнаўчым музеі-запаведніку адбылася мастацкая выстава Яўгена Ждана, пасля якой усю экспазіцыю (52 твора) мастак перадаў у дар Нясвижу. У тым жа 2003 годзе адбылася яшчэ адна выстава 64 новых твораў мастака, якія таксама ён падараваў музею. Вялікаю колькасць твораў майстар падарыў Нацыянальнаму музею-запаведніку Нясвіжа і Нясвіжскаму гісторыка-краязнаўчаму музею. У 2007 годзе за вялікі ўнёсак, які зрабіў мастак для Нясвіжа, Яўгену Ждану прысвоілі званне Ганаровага жыхара горада[1].

Акрамя таго, мастак падараваў Астрынскай сярэдняй школе імя Алаізы Пашкевіч каля 1000 кніг і часопісаў па выяўленчым мастацтве, а таксама каля 1000 эскізаў (жывапіс, графіка, пейзажныя замалёўкі, эскізы тэатральных касцюмаў) і два партрэты Цёткі (графіка, жывапіс), зробленыя да 130-годдзя з дня нараджэння беларускай паэткі.

Мастацкія выставы апошніх лет[правіць | правіць зыходнік]

  • Верасень 2012 года: «Яўген Ждан — несвіжанам» — персанальная выстаўка ў Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі[2]
  • 2 — 17 лютага 2011 года — персанальная выстаўка ў Палацы мастацтваў, Мінск[3]
  • 15 снежня 2014 года адкрылась выстаўка Яўгена Ждана сумесна з яго вучнем Аляксандрам Рашэтнікавым «Грані натхнення» ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі[4]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Г. А. Фатыхава. Альбом-манаграфія «Яўген Ждан. Тэатральны жывапіс. Жывапіс. Графіка», 1997

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]