Яўген Іванавіч Качанаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Іванавіч Качанаў
Дата нараджэння 20 жніўня 1919(1919-08-20)
Месца нараджэння в. Доўгавічы, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерці 28 студзеня 1945(1945-01-28) (25 гадоў)
Месца смерці Польшча
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19391945
Званне
Сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Яўген Іванавіч Качанаў (19191945) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яўген Качанаў нарадзіўся 20 жніўня 1919 года ў вёсцы Доўгавічы (цяпер Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў шахцёрам. У 1939 годзе Качанаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да студзеня 1945 года сяржант Яўген Качанаў камандаваў аддзяленнем 416-га стралковага палка 112-й стралковай дывізіі(руск.) бел. 13-й арміі(руск.) бел. 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Польшчы[1].

27 студзеня 1945 года Качанаў адным з першых пераправіўся праз Одэр на поўдзень ад горада Штейнау (цяпер — Сцінава) і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. У тых баях аддзяленне Качанава знішчыла каля 100 варожых салдат і афіцэраў. Нягледзячы на атрыманае раненне, Качанаў працягваў змагацца. 28 студзеня 1945 года ён загінуў у баі. Пахаваны ў населеным пункце Домбзэн ў 10 кіламетрах паўднёва-ўсход ад Сцінавы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 года сяржант Яўген Качанаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Качанов Евгений Иванович (руск.) . AZ Library. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2013. Праверана 6 чэрвеня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Яўген Іванавіч Качанаў на сайце «Героі краіны»