Яўген Іванавіч Лашанкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яўген Лашанкоў
Поўнае імя Яўген Іванавіч Лашанкоў
Мянушка Ужык
Нарадзіўся 2 студзеня 1979(1979-01-02)[1][2] (45 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 170 см
Вага 62 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2004 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 187 (16)
1997—1998   Беларусь Змена-БАТЭ (Мінск) 26 (3)
2005—2006 Украіна Чарнаморац (Адэса) 25 (7)
2007—2008 Украіна Харкаў 9 (0)
2007   Беларусь Дарыда (Ждановічы) 12 (1)
2008   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 29 (6)
2009 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 23 (5)
2010—2011 Беларусь Мінск 58 (8)
2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 8 (0)
2012 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 9 (0)
2013—2016 Беларусь Слуцк 80 (4)
2016 Беларусь Баранавічы 13 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Беларусь Беларусь (да 21) 15 (1)
2004 Беларусь Беларусь (алімпійская) 3 (1)
2005 Беларусь Беларусь 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2022 Беларусь Асіповічы трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Яўген Іванавіч Лашанкоў (нар. 2 студзеня 1979, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскіх футбольных школ «Трактар» і «Змена», пачаў дарослую кар’еру ў барысаўскім БАТЭ, дзе доўгі час быў адным з лідараў каманды, двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Па заканчэнні сезона 2004 перайшоў у адэскі «Чарнаморац», дзе гуляў на працягу двух гадоў. У 2007 годзе стаў іграком клуба «Харкаў», але не здолеў замацавацца ў складзе і неўзабаве на правах арэнды вярнуўся ў Беларусь, гуляў за «Дарыду» і «Граніт». Пасля вылету «Граніта» з Вышэйшай лігі ў 2010 годзе стаў іграком «Мінска», якому дапамог выйграць бронзавыя медалі чэмпіянату.

У 2012 годзе гуляў за «Белшыну» і «Тарпеда-БелАЗ», але не здолеў трывала замацавацца ў аснове гэтых клубаў. У выніку сезон 2013 пачаў у клубе Першай лігі «Слуцк». Стаў адным з лідараў слуцкага клуба, дапамог яму перамагчы ў Першай лізе, заставаўся трывалым іграком асновы «цукровых» і ў Вышэйшай лізе. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[3]. У сезоне 2015 стаў радзей з’яўляцца на полі з-за траўм. Па заканчэнні сезона мог завяршыць кар’еру[4], аднак застаўся ў камандзе. У чэрвені 2016 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5].

Пасля зыходу са «Слуцка» збіраўся завяршыць кар’еру, аднак ў жніўні 2016 вырашыў далучыцца да «Баранавічаў»[6]. Па заканчэнні сезона 2016 завяршыў кар’еру.

У красавіку 2018 года паведамлялася аб заяўцы Лашанкова за клуб Другой лігі «Маладзечна-ДЮСШ-4»[7], аднак ён так і не папоўніў склад каманды.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, а ў лютым 2004 года прымаў удзел у міжнародным турніры на Мальце ў складзе алміпійскай зборнай Беларусі.

12 кастрычніка 2005 года правёў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі, згуляўшы ў Мінску супраць Нарвегіі ў адборачным турніры чэмпіянату свету 2006.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2017 года стаў трэнерам у дзіцяча-юнацкай школе БАТЭ[8]. З 2018 года працаваў у дзіцячых камандах «Іслачы». Пакінуў клуб з Мінскага раёна ў жніўні 2022 года[9], на той час (з красавіка 2022 года) ужо працаваў памочнікам галоўнага трэнера «Асіповічаў», заставаўся на гэтай пасадзе да канца сезона 2022.

Мае трэнерскую ліцэнзію катэгорыі «B».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]