Яўген Іванавіч Постнікаў
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Яўген Іванавіч Постнікаў | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
16 красавіка 1986[1][2] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Расія Казахстан |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 44 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўген Постнікаў (нар. 16 красавіка 1986, Стары Аскол) — расійскі і казахстанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Казахстана (2018—2019).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў у Расіі і Латвіі. Улетку 2011 у складзе «Вэнтспілса» удзельнічаў у матчах Лігі Еўропы супраць салігорскага «Шахцёра», быў заўважаны і на наступны год перайшоў у салігорскі клуб, дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.
Па заканчэнні сезону 2013 (у якім дапамог салігорцам здабыць чарговае срэбра) адправіўся на прагляд у казахстанскі «Іртыш», які па выніках прагляду прапанаваў кантракт[3]. Але бакі не змаглі дамовіцца і ў лютым 2014 Яўген апынуўся ў лагеры іншага казахстанскага клуба — «Астаны»[4].
У сакавіку 2013 падпісаў з «Астаной» кантракт, адначасова прыняўшы грамадзянства Казахстана[5]. У сярэдзіне сезону 2014 замацаваўся ў асноўным складзе сталічнай каманды і дапамог ёй стаць чэмпіёнам Казахстана. У 2015 годзе, выступаючы за «Астану» ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, забіў вырашальны гол у браму фінскага ХІКа, дзякуючы чаму казахстанскі клуб атрымаў перамогу (4:3) і ў далейшым здолеў упершыню ў гісторыі выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
У жніўні 2016 года падоўжыў кантракт з «Астаной» і адразу адправіўся ў арэнду ў «Вэнтспілс». У пачатку 2017 года вярнуўся ў казахстанскі клуб і зноў атрымаў месца ў аснове. У лютым 2021 года пакінуў «Астану» і вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пасля прыняцця грамадзянства Казахстана атрымаў магчымасць выступаць за нацыянальную зборную Казахстана, у складзе якой дэбютаваў 23 сакавіка 2018 года ў таварыскім матчы супраць Венгрыі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Латвіі: 2011
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі: 2016
- Уладальнік Кубка Латвіі: 2011
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2013
- Чэмпіён Казахстана (5): 2014, 2015, 2017, 2018, 2019
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2020
- Уладальнік Суперкубка Казахстана (4): 2015, 2018, 2019, 2020
Зноскі
- ↑ Evgeni Postnikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yevgeny Postnikov // FBref
- ↑ «Иртыш» предложил контракт Постникову
- ↑ Евгений Постников покинул «Иртыш» и отправился на просмотр в «Астану»
- ↑ Экс-защитник «Шахтера» перешел в «Астану» и принял казахстанское гражданство
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Старым Асколе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Футбалісты Казахстана
- Ігракі зборнай Казахстана па футболе
- Ігракі ФК Астана
- Ігракі ФК Вэнтспілс
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Тарпеда-ЗІЛ
- Ігракі ФК Металург-Аскол
- Ігракі ФК Даўгава Даўгаўпілс
- Ігракі ФК Дынама Масква