Яўген Ігаравіч Шыкаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яўген Шыкаўка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Ігаравіч Шыкаўка
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1992(1992-10-15)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 76 кг[4]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Карона
Нумар 99
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2012   Беларусь Полацк 8 (0)
2013   Беларусь Слонім 25 (2)
2014 Беларусь Славія (Мазыр) 12 (0)
2014—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 82 (24)
2017—2018 Беларусь Слуцк 43 (14)
2019—2020 Грэцыя Ларыса 15 (1)
2020—2021 Беларусь Дынама (Мінск) 39 (11)
2021 Казахстан Шахцёр (Караганда) 5 (1)
2022— Польшча Карона (Кельцы) 47 (9)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 20) 3 (1)
2018—2019 Беларусь Беларусь 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 мая 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 чэрвеня 2019

Яўген Шыкаўка (нар. 15 кастрычніка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Карона» з Кельцаў.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец барысаўскага БАТЭ, з 2010 года гуляў за дубль клуба. У ліпені 2012 года разам з Мікітам Рочавым быў аддадзены ў арэнду першалігаваму «Полацку»[5], але яшчэ да канца сезона пакінуў «Полацк» праз канфлікт з галоўным трэнерам Аляксандрам Трайдуком[6]. Сезон 2013 правёў у «Слоніме», пасля чаго далучыўся да мазырскай «Славіі», аднак не здолеў замацавацца ў складзе і ў ліпені 2014 года пакінуў клуб[7].

Пасля зыходу са «Славіі» далучыўся да клуба «Крумкачы», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да Вышэйшай. Хутка стаў адным з лідараў сталічнага клуба, у сезоне 2015 забіў 16 галоў у Першай лізе. Улетку 2015 года меў прапановы ад клубаў Вышэйшай лігі, але застаўся ў «Крумкачах»[8].

2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны», выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка. У гэтым жа матчы забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, усталяваўшы канчатковы лік матча (1:1). У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» да канца 2018 года[9]. 29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку[10] і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[11], пасля чаго стаў іграком «Слуцка»[12]. У складзе слуцкай каманды хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2018 з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у лізе.

У снежні 2018 года пакінуў «Слуцк», маючы варыянты працягу кар’еры за мяжой[13] і ў выніку стаў іграком грэчаскага клуба «Ларыса»[14]. У першай палове 2019 года трывала з’яўляўся на полі ў грэчаскай камандзе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену, аднак з лета страціў месца ў складзе і перастаў трапляць у заяўку. У студзені 2020 года разарваў кантракт з «Ларысай» і неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама»[15]. У сезоне 2020 часцей выхадзіў у стартавым складзе, а ў 2021 годзе стаў пераважна толькі выхадзіць на замену ў канцы сустрэчы.

У ліпені 2021 года перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр»[16]. У студзені 2022 года стала вядома, што нападнік пакінуў казахстанскі клуб[17]. Неўзабаве стаў іграком «Кароны» з Першай лігі Польшчы[18]. Па выніках сезона 2021/22 разам з клубам выйшаў у Экстраклясу, а ў сезоне 2022/23 дапамог «Кароне» захаваць месца ў элітным дывізіёне, адзначыўшыся шасцю галамі ў чэмпіянаце. У маі 2023 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з клубам з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[19].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе згуляў у трох матчах за малодшую моладзевую зборную Беларусі.

9 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Фінляндыі (0:2).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль БАТЭ Беларусь 9 0
2011 дубль БАТЭ Беларусь 32 1
2012 (1) дубль БАТЭ Беларусь 11 1
2012 (2) Д2 Полацк Беларусь 8 0
2013 Д2 Слонім Беларусь 25 2
2014 (1) Д2 Славія Беларусь 12 0
2014 (2) Д3 Крумкачы Беларусь 12 3
2015 Д2 Крумкачы Беларусь 29 16
2016 Д1 Крумкачы Беларусь 29 4
2017 (1) Д1 Крумкачы Беларусь 12 1
2017 (2) Д1 Слуцк Беларусь 14 3
2018 Д1 Слуцк Беларусь 29 11
2018/19 (2) Д1 Ларыса Грэцыя 15 1
2019/20 (1) Д1 Ларыса Грэцыя 0 0
2020 Д1 Дынама Беларусь 28 11
2021 (1) Д1 Дынама Беларусь 11 0
2021 (2) Д1 Шахцёр Казахстан 5 1
2021/22 (2) Д2 Карона Польшча 16 3
2022/23 Д1 Карона Польшча 31 6

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Evgeni Shikavka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yevgeniy Shikavka // FBref.com
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  4. https://teams.by/yevgeny-shikavka/player-1441/
  5. БАТЭ отдал в аренду еще двух игроков
  6. Евгений Шикавка: «Главный шутник - Фил. Гаев и я следом, на подходе «леон киллер», «хитмен»
  7. Миненков и Щербаков перейдут в «Славию»
  8. Олег Дулуб: «У Шикавки было сразу три приглашения из высшей лиги»
  9. Шикавка и Иванов до конца 2018 года продлили контракты с "Крумкачами"
  10. Пять игроков основного состава "Крумкачей" отказались ехать на матч с "Витебском" из-за задержки зарплаты
  11. Яшин и Шикавка расторгли контракт с "Крумкачами"
  12. Шикавка перешел в "Слуцк"
  13. Шикавка покинул "Слуцк"
  14. Евгений Шикавка стал игроком греческого клуба АЕЛ
  15. Шикавка - игрок минского "Динамо"
  16. Карагандинский "Шахтер" объявил о подписании контракта с Шикавкой
  17. Карагандинский "Шахтер" объявил о расставании с Шикавкой
  18. Шикавка перешел в польскую "Корону"
  19. Евгений Шикавка подписал новый контракт с "Короной" (руск.). football.by (30 мая 2023). Праверана 31 мая 2023.