Яўген Аляксандравіч Абрамовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яўген Абрамовіч
Поўнае імя Яўген Аляксандравіч Абрамовіч
Нарадзіўся 17 верасня 1995(1995-09-17)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 80 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2018   Беларусь Смалявічы 7 (-12)
2019 Беларусь Смалявічы 16 (-9)
2020 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 18 (-20)
2021— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 25 (-20)
2022   Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 29 (-40)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 лютага 2024.

Яўген Абрамовіч (нар. 17 верасня 1995, Барысаў) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2015 года пачаў выступаць за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», дзе гуляў на працягу трох з паловай гадоў. Прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасці трэцяга брамніка, аднак так і не дэбютаваў за яе.

У жніўні 2018 года на правах арэнды перайшоў у «Смалявічы»[4]. 7 кастрычніка 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:2). У далейшым стаў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне са «Смалявічамі»[5]. Сезон 2019 пачынаў асноўным брамнікам, з верасня перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[6].

З пачатку 2020 года трэніраваўся з дзяржынскім «Арсеналам» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[7]. Стаў асноўным брамнікам дзяржынскай каманды.

У студзені 2021 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[8]. Быў другім брамнікам каманды, у сезоне 2021 правёў два матчы. У студзені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Арсенал»[9], дзе ў сезоне 2022 замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка ў Вышэйшай лізе.

У снежні 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У студзені 2023 года падпісаў новы кантракт з клубам[11]. У сезоне 2023 быў асноўным брамнікам жодзінцаў. У лістападзе 2023 года падоўжыў пагадненне да канца 2025 года[12].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 23 −43
2016 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 28 −26
2017 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 23 −27
2018 (1) дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 12 −25
2018 (2) Д1 Смалявічы Беларусь 7 −12
2019 Д2 Смалявічы Беларусь 16 −9
2020 Д2 Арсенал Беларусь 18 −20
2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 2 −4
2022 Д1 Арсенал Беларусь 29 −40
2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 23 −16

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Evgeni Abramovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://torpedo-belaz.by/team/osnovnoy-sostav/abramovich-evgeniy/
  3. https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_abramovich/
  4. «Торпедо-БелАЗ» отдало голкипера Абрамовича в аренду «Смолевичам» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Бразевич остался у руля "Смолевичей". Клуб подписал Барсукова и Вакулича (руск.). football.by (21 снежня 2018). Праверана 23 лістапада 2023.
  6. «Смолевичи» вышли из отпуска! (руск.). Афіцыйная старонка «Смалявічаў» на vk.com (10 студзеня 2020). Праверана 23 лістапада 2023.
  7. Вратарь Абрамович подписал контракт с "Арсеналом" (руск.). football.by (19 сакавіка 2020). Праверана 23 лістапада 2023.
  8. Вратарь Абрамович сменил "Арсенал" на "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (14 студзеня 2021). Праверана 23 лістапада 2023.
  9. "Торпедо-БелАЗ" отдало Абрамовича в аренду "Арсеналу" (руск.). football.by (25 студзеня 2022). Праверана 23 лістапада 2023.
  10. Футбол. Евгений Абрамович вернулся в жодинское "Торпедо-БелАЗ" из дзержинского "Арсенала" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
  11. Евгений Абрамович заключил новый контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (19 студзеня 2023). Праверана 23 лістапада 2023.
  12. Евгений Абрамович продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (23 лістапада 2023). Праверана 23 лістапада 2023.