Яўген Аляксандравіч Васіленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Аляксандравіч Васіленка
Дата нараджэння 6 сакавіка 1937(1937-03-06) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Яўген Аляксандравіч Васіленка (нар. 6 сакавіка 1937, в. Магеры, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання чарчэнню і тэхнічнай графіцы. Доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1987). Акадэмік Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (2002).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае вучылішча (1957), Маскоўскі завочны педагагічны інстытут (1962).

Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1964, мастацка-графічны факультэт, кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі, прафесар, у 1980—2007 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: методыка навучання чарчэнню ў сярэдняй школе і ВНУ.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Нагрудныя значкі «Выдатнік асветы СССР» (1984), «Выдатнік народнай асветы» (1985), медаль «За працоўныя заслугі» (1998).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Методические основы создания и использования средств обучения графическим дисциплинам в школе и педвузах : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.02 / Василенко Евгений Александрович. — Москва, 1993.
  • Черчение : [учебное пособие для педагогических институтов по специальности № 2109 «Черчение, изобразительное искусство и труд» / Д. М. Борисов и др.]. — Москва, 1987.

Зноскі