Яўген Аляксандравіч Вялько
Поўнае імя | Яўген Аляксандравіч Вялько | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
23 лютага 1997[1] (26 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||
Вага | 72 кг[2] | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 22 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Яўген Аляксандравіч Вялько (нар. 23 лютага 1997, Дзятлавічы, Лунінецкі раён) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 23 лютага 1997 года ў вёсцы Дзятлавічы Лунінецкага раёна. Некаторы час выстапаў за юнацкую каманду мікашэвіцкага «Граніта», пазней далучыўся да школы мінскага «Дынама». З 2013 года пачаў выступаць за дубль мінчан і неўзабаве замацаваўся ў складзе каманды.
У 2016 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, аднак так і не згуляў за яе. У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень»[3]. У «Промні» стаў іграком асновы і па выніках сезона дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2018 года пасля вяртання з арэнды трэніраваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак неўзабаве зноў далучыўся да «Промня», і ў сакавіку 2018 года арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сезон[4]. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 21 красавіка 2018 года ў матчы супраць «Слуцка» (0:3), выйшаўшы на замену на 41-й хвіліне. У жніўні 2018 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[5]. У другой палове сезона 2018 замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле толькі ў кастрычніку і стаў звычайна выхадзіць на замену.
У студзені 2020 года падпісаў пагадненне са «Слуцкам»[6]. Выступаў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з клубам[7].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за зборныя Беларусі да 17 і да 19 гадоў у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Дынама | ![]() |
2 | 0 |
2014 | дубль | Дынама | ![]() |
18 | 0 |
2015 | дубль | Дынама | ![]() |
20 | 3 |
2016 | дубль | Дынама | ![]() |
23 | 2 |
2017 | Д2 | Прамень | ![]() |
25 | 2 |
2018 | Д1 | Прамень | ![]() |
20 | 2 |
2019 | Д1 | Дняпро | ![]() |
16 | 0 |
2020 | Д1 | Слуцк | ![]() |
19 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].
Зноскі
- ↑ Evgeni Veljko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://sfc-slutsk.by/person/222
- ↑ Лукашевич и Велько из минского "Динамо" отданы в аренду "Лучу"
- ↑ Три футболиста пополнили ряды "Луча"
- ↑ "Луч" объявил о подписании Осипенко и Кийко
- ↑ Велько стал игроком "Слуцка"
- ↑ Велько, Бобко и Семенов продлили контракты со "Слуцком"
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА