Яўген Аляксандравіч Юдчыц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яўген Юдчыц
Поўнае імя Яўген Аляксандравіч Юдчыц
Нарадзіўся 25 лістапада 1996(1996-11-25) (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Энергетык-БДУ
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2014— Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 141 (36)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 красавіка 2021.

Яўген Юдчыц (нар. 25 лістапада 1996, Бяроза) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Энергетык-БДУ».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ-1 горада Бяроза, дарослую кар’еру пачаў у 2014 годзе ў складзе мінскай «Зоркі-БДУ». У 2015 годзе пераважна выхадзіў на замену, з ліпеня стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе, аднак з верасня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. Сезон 2016 пачынаў у стартавым складзе, але ў ліпені зноў атрымаў траўму і выбыў да чэрвеня 2017 года (на гэты час каманда змяніла назву на «Энергетык-БДУ»). Неўзабаве пасля вяртання зноў стаў іграком асноўнага складу. У 2018 годзе быў трывалым іграком стартавага складу, забіў 13 галоў у Першай лізе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У Вышэйшай лізе застаўся адным з асноўных ігракоў «студэнтаў», аднак часцей стаў гуляць як паўабаронца або флангавы абаронца. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[1], у пачатку сезона 2021 стаў капітанам каманды.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 16 3
2015 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 14 2
2016 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 11 2
2017 Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 18 8
2018 Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 28 13
2019 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 26 3
2020 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 24 5

Зноскі