Яўген Анегін (раман)
Яўген Анегін | |
---|---|
Евгеній Онѣгинъ | |
![]() Вокладка першага выдання першай главы, 1825 год | |
Жанр | раман у вершах |
Аўтар | Аляксандр Сяргеевіч Пушкін |
Мова арыгінала | руская |
Дата напісання | 1823—1830 |
Дата першай публікацыі | 1825—1832, 1833 |
Ілюстратар | Ілья Яфімавіч Рэпін |
Прысвечаны | Pyotr Pletnyov[d] |
Персанажы | Tatyana Larina[d], Eugene Onegin[d], Q105194669?, Vladimir Lensky[d] і Olga[d] |
![]() |
«Яўге́н Ане́гін» — раман у вершах рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, пачаты 9 мая 1823 года і скончаны 5 кастрычніка 1831 года, адзін з самых значных твораў рускага пісьменства. Аповед вядзецца ад імя безыменнага аўтара, які, зрэшты, у першых жа строфах назвае Анегіна «друг мой старадаўні». Паводле вядомага вызначэння В. Р. Бялінскага, Пушкін назваў «Яўгена Анегіна» раманам у вершах, паколькі ў ім выяўлена «жыццё ва ўсёй яго празаічнай рэчаіснасці»[1].
Аляксандр Пушкін працаваў над гэтым раманам цягам больш чым сямі гадоў[2]. Працу над ім Пушкін называў чынам — з усёй сваёй творчай спадчыны толькі «Барыса Гадунова» ён характарызаваў тым жа словам. У творы на шырокім фоне карцін рускага жыцця паказаны драматычны лёс прадстаўнікоў рускага дваранства першай чвэрці XIX стагоддзя.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Пушкін пачаў працу над «Яўгенам Анегіным» 9 мая 1823 года ў Кішынёве, падчас сваёй ссылкі. Аўтар адмовіўся ад рамантызму як вядучага творчага метада і пачаў пісаць рэалістычны раман у вершах, хаця ў першых главах яшчэ заўважны ўплыў рамантызму. Твор стаў першым раманам у вершах у гісторыі сусветнай літаратуры (але жанравым штуршком паслужыла паэма «Дон Жуан» Дж. Байрана (1819 год))[3][4][5].
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Раман перакладаўся на беларускую мову А. Дударом (1936) і А. Куляшовым (1949).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Белинский В. Г. Полное собрание сочинений: в 12 томах. Т. 12: Статьи о Пушкине.— Статьи, рецензии и заметки, оставшиеся неизвестными С. А. Венгерову и не вошедшие в предыдущие одиннадцать томов его издания сочинений Белинского / под редакциею и с примечаниями С. А. Венгерова. — Москва; Ленинград: Гос. изд., 1926. — С. 44. — XVI, 564 с.
- ↑ «Евгений Онегин» // Путеводитель по Пушкину. — 1931 (текст) . feb-web.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2019. Праверана 9 жніўня 2019.
- ↑ Вяч. Иванов. Собр. соч. Т.4. «Роман в стихах» . www.v-ivanov.it. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2025. Праверана 27 жніўня 2024.
- ↑ Джон Гаррард Сравнительный анализ героинь «Дон Жуана» Байрона и «Евгения Онегина» Пушкина // Вопросы литературы : журнал. — 1996. — Лістапад — № 6. — С. 153—177.
- ↑ Первый роман в стихах: топ-10 интересных фактов о «Евгении Онегине» Пушкина - Нацпроекты России (руск.). АНО Национальные приоритеты (2 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2024. Праверана 27 жніўня 2024.