Яўген Антонавіч Сідаровіч
Яўген Антонавіч Сідаровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1928 (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | фізіялогія раслін[d], экалогія раслін[d], інтрадукцыя[d] і ахова навакольнага асяроддзя[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар | |
Прэміі |
Яўген Антонавіч Сідаровіч (10 сакавіка 1928, Беразіно, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі, экалогіі, інтрадукцыі раслін і ахове навакольнага асяроддзя. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989), доктар біялагічных навук (1985), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1978).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі тэхналагічны інстытут (1952). З 1965 года ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі (ад 1971 намеснік дырэктара, ад 1976 дырэктар, з 1997 загадчык лабараторыі). Навуковыя працы па тэарэтычных асновах эколага-фізіялагічнага маніторынгу раслін і аптымізацыі тэхнагеннага асяроддзя буйных прамысловых цэнтраў Беларусі сродкамі азелянення. Выявіў адаптацыйныя магчымасці і фітаіндыкацыйную значнасць раслінных комплексаў у прамыслова развітых раёнах Беларусі. Распрацаваў матэматычную мадэль прадукцыйнага працэсу хвойных экасістэм.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Функционирование лесных фитоценозов в условиях антропогенных нагрузок. Мн., 1985 (разам з Ж. А. Рупасавай, Я. Р. Бусько);
- Экологический мониторинг лесных ландшафтов Белорусси. Мн., 1988;
- Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн., 1995 (у супрацы);
- Радиционно-тепловой режим лесов Беларуси в условиях техногенной среды. Мн., 1997 (разам з Ж. А. Рупасавай, Я. Р. Бусько).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).