Яўген Аніська
Выгляд
Яўген Аніська | |
---|---|
Род дзейнасці | настаўнік, выдавец |
Дата нараджэння | 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1996 |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Яўген (Аўген) Аніська (1910, в. Шальціны каля Друі — 1996, Польшча) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1910 годзе ў вёсцы Шалціны. Скончыў школу ў Мілашове[1]. Вучыўся ў Друйскай гімназіі, скончыў Віленскі ўніверсітэт. Член Беларускага студэнцкага саюза[2]. З чэрвеня 1932 па лістапад 1933 — сакратар БСС.
Быў рэдактарам і выдаўцом у Вільні часопіса «Золак» (1933—1936).
Працаваў настаўнікам гісторыі ў беларускай гімназіі ў Індры (Латвія)[3]
Пасля вайны жыў у Польшчы, быў настаўнікам беларускай мовы ў пачатковай школе Ягуштове пад Бельскам. Быў старшынёй гуртка БГКТ у Ягуштове. Быў гурток пад наглядам Бельскага павятовага аддзела.
Памёр у 1996 годзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ідолты. гісторыя
- ↑ Антон Луцкевіч. Таварыства беларускай школы на лаве падсудных(недаступная спасылка) // Наша Слова. № 20 (1483), 13 мая 2020.
- ↑ Некралог пра краязнаўца Язэпа БУНТА, Мёрскія навіны, 22-09-2016
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Навучаў нацыянальнаму гонару. Успаміны Шведа пра Яўгена Аніську. Ніва 20-06-1999