Яўген Багратыёнавіч Вахтангаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Баргатыёнавіч Вахтангаў

Яўген Баргатыёнавіч Вахтангаў (руск.: Евге́ний Багратио́нович (Багра́тович) Вахта́нгов, 1(13).2.1883, Уладзікаўказ — 29 мая 1922, Масква) — савецкі рэжысёр, акцёр. Заснавальнік і кіраўнік (з 1913) Студэнцкай драматычнай (у далейшым «Мансураўскай») студыі, якая ў 1921 годзе стала 3-й Студыяй ММТ, а з 1926 года — Тэатрам імя Яўгена Вахтангава.

Вахтангаў нарадзіўся ў сям'і ўладальніка тытунёвай фабрыкі. У 1903 годзе паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт на натуральны факультэт (затым перайшоў на юрыдычны). З 1901 года ўдзельнічаў у аматарскіх драматычных гуртках у якасці акцёра і пастаноўшчыка. Адчуваў моцны ўплыў ММТ. У гэтыя ж гады выступаў з апавяданнямі і артыкуламі пра тэатр ва уладзікаўказскай газеце «Церак». У 1909 годзе паступіў у Маскве ў тэатральную школу А. І. Адашава (яго настаўнікамі былі Л. А. Сулержыцкі, В. В. Лужскі, Л. М. Леанідаў, В. І. Качалаў), пасля заканчэння якой ў 1911 годзе быў прыняты ў супрацоўнікі ММТ. Удзельнічаў у спектаклях: «Жывы труп» Л. М. Талстога (Цыган), «Сіняя птушка» Метэрлінка (Цукар), «Гамлет» Шэкспіра (Другі акцёр), «Думка» Андрэева ​​(Крафт) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]