Яўген Валер’евіч Смірноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яўген Смірноў
Yevhen Smyrnov.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Валер’евіч Смірноў
Нарадзіўся 16 красавіка 1993(1993-04-16)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 189 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб {Малдова Сфынтул Георгэ
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2006 — 2010 Украіна ДЮСШ-11 (Адэса)
Клубная кар’ера*
2011 — 2018 Украіна Чарнаморац (Адэса) 68 (5)
2011   Украіна Чарнаморац-2 (Адэса) 7 (0)
2014   Малдова Ціраспаль 13 (2)
2019 Беларусь Гомель 7 (0)
2020 — Малдова Сфынтул Георгэ (Суручэнь)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2020.


Яўген Смірноў (нар. 16 красавіка 1993) — украінскі футбаліст, паўабаронца малдаўскага клуба «Сфынтул Георгэ» з Суручэні.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец адэскай ДЮСШ-11, у лютым 2011 года стаў іграком «Чарнаморца», дзе ў складзе моладзевай каманды быў адным з лідараў і капітанам. У ліпені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў малдаўскі клуб «Ціраспаль», вярнуўся ў «Чарнаморац» у пачатку 2015 года. 27 лютага 2015 года дэбютаваў ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену замест Арцёма Філімонава ў другім тайме ў матчы супраць марыупальскага «Ільічоўца». Пазней стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе адэсітаў.

У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»[2]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, аднак неўзабаве атрымаў траўму, і з ліпеня больш не з’яўляўся на полі. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[3].

У лютым 2020 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», але беспаспяхова. У сакавіку 2020 года стаў іграком малдаўскага клуба «Сфынтул Георгэ»[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]