Яўген Віктаравіч Панкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яўген Панкоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Віктаравіч Панкоў
Нарадзіўся 24 лістапада 1983(1983-11-24)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2005 Расія Краснадар-2000 68 (2)
2005   Расія Дружба (Майкоп) 15 (1)
2005 Расія Дынама (Махачкала) 28 (0)
2006 Расія Спартак-МЖК (Разань) 12 (2)
2006 Расія Спартак (Ніжні Ноўгарад) 14 (0)
2007 Расія Краснадар-2000 9 (0)
2007—2009 Беларусь Дынама (Мінск) 12 (0)
2008   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 27 (1)
2009   Беларусь Мінск 18 (0)
2010 Расія Жамчужына (Сочы) 18 (1)
2011—2012 Расія Дынама (Стаўрапаль) 28 (0)
2012 Беларусь Славія (Мазыр) 6 (0)
2013 Расія Афіпс (Афіпскі)
2017 Расія Магнат (Краснадар)
2017—2018 Расія Радзіма (Андрэеўская)
2019 Расія Азоў
Нацыянальная зборная[* 2]
1999 Расія Расія (да 17)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 верасня 2021

Яўген Панкоў (нар. 24 лістапада 1983, Керч) — расійскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у Сімферопалі, пазней перабраўся ў Краснадар. Гуляў за розныя клубы ніжэйшых дывізіёнаў Расіі. У 2007 годзе трапіў у мінскае «Дынама», гуляў таксама за «Граніт» і «Мінск». Пасля спынення існавання стаўрапальскага «Дынама» улетку 2012 года перайшоў у мазырскую «Славію». Па заканчэнні сезона пакінуў мазырскі клуб.

У 2013 годзе гуляў у чэмпіянаце Краснадарскага края за клуб «Афіпс», у 2017—2019 гадах зноў гуляў на аматарскім узроўні, пасля чаго завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выклікаўся ў юнацкую зборную Расіі.

Зноскі

  1. Evgeni Pankov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.