Яўген Гаўрылавіч Навіцкі
Яўген Гаўрылавіч Навіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 (15) жніўня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 кастрычніка 1997 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя ВМФ СССР |
Гады службы | 1941—1946 |
Званне | гвардыі капітан |
Часць | 7-ы гвардзейскі штурмавы авіяполк |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Яўген Гаўрылавіч Навіцкі (2 (15) жніўня 1912 — 23 кастрычніка 1997) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Я. Г. Навіцкі нарадзіўся ў вёсцы Копцевічы (сучасны Чашніцкі раён Віцебскай вобласці). Скончыў 7 класаў, затым Маскоўскую лётна-тэхнічную школу. У 1933 годзе Мікалаеўскую школу марскіх лётчыкаў Асавіяхіма, атрымаўшы званнеі інструктара-парашутыста і інструктара-лётчыка. Працаваў пілотам авіяцыі Наркамлесу ў Ленінградзе.
З 1941 г. у Ваенна-Марскім Флоце. Прайшоў навучанне ў 3-м ваенна-марскім вучылішчы ва Уладзівастоку. Быў прызначаны лётчыкам 57-га пікіровачна-штурмавога авіяцыйнага палка(з 1943 года 7-ы пікіровачна-штурмавы авіяполк) 8-й бамбардзіровачнай авіяцыйнай брыгады Ваенна-Паветраных сіл Балтыйскага флоту. Удзельнічаў у баях пад Ленінградам, ў Прыбалтыцы, Усходняй Прусіі, Германіі. За час вайны выканаў 72 баявых вылеты на самалёце Іл-2 і 500 на самалёце У-2. Знішчыў і пашкодзіў карабель, 4 транспарты, 6 катараў, кананерскую лодку, 32 танкі і шмат іншай ваеннай тэхнікі і жывой сілы ворага.
Указам Прэзідыума ВС СССР ад 6 сакавіка 1945 г. гвардыі капітану Навіцкаму Яўгену Гаўрылавічу прысвоена званне Героя Савецкага Союза.
Дэмабілізаваны па стану здароўя ў 1946 г. Да 1973 года Я. Г. Навіцкі працаваў у грамадзянскай авіяцыі і на партыйнай рабоце.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» № 5076
- Ордэн Леніна
- Тры ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Медалі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 106. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Гаўрылавіч Навіцкі на сайце «Героі краіны»
- Твои герои, Ленинград (руск.)
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
- Памерлі 11 кастрычніка
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Волкаўскіх могілках
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Памерлі 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Капітаны СССР