Яўген Генадзевіч Калінін
Поўнае імя | Яўген Генадзевіч Калінін | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 жніўня 1993[1][2] (31 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Яўген Калінін (нар. 15 жніўня 1993, Лепель) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец чашніцкай ДЮСШ, пазней займаўся ў спецыяльным спартыўным класе Лужаснянскай школы-інтэрната. Улетку 2010 года быў запрошаны ў барысаўскі БАТЭ, дзе стаў выступаць за дубль. У сезоне 2011 з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам дубля БАТЭ і дапамог яму перамагчы ў чэмпіянаце дублёраў. Пазней трапляў у заяўку асноўнай каманды БАТЭ на матчы Кубка Беларусі, але на поле так і не выйшаў. Усяго за дубліруючы склад за тры гады правёў 66 матчаў і забіў 17 галоў.
У сезоне 2013 быў аддадзены ў арэнду «Слуцку», разам з якім выйграў Першую лігу, аднак у асноўным складзе каманды замацавацца не здолеў. У красавіку 2014 года зноў на правах арэнды перайшоў у іншы клуб Першай лігі — «Смаргонь», а ў наступным годзе падпісаў з ім паўнавартасны кантракт. У сезоне 2015 стаў адным з найлепшых ігракоў смаргонскага клуба, забіўшы 10 галоў і аддаўшы 7 галявых перадач.
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Віцебск», з якім у лютым падпісаў кантракт[4]. 11 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Белшыны» (1:0). У першай палове сезона 2016 звычайна выступаў у якасці асноўнага нападніка віцяблян. Улетку быў прызваны на зборы ў армію, пасля вяртання ў жніўні стаў выступаць за дубль.
У сакавіку 2017 года на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[5]. 15 мая 2017 года забіў гол у браму «Гарадзеі», які прынёс навапалачанам першую перамогу ў сезоне (1:0). У жніўні 2017 года перабраўся ў «Слонім-2017», дзе замацаваўся ў аснове. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў «Віцебск»[6].
У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і мазырскай «Славіі», але беспаспяхова, і ў выніку ў лютым 2018 года далучыўся да «Оршы», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, у Першай лізе ў 13 матчах забіў 5 мячоў. У жніўні 2018 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[7]. За асноўную каманду магіляўчан так і не згуляў, выступаў за дубль, у верасні адсутнічаў з-за траўмы. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[8].
У лютым 2019 года стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[9]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе, толькі часам выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года пакінуў гомельскую каманду[10].
У жніўні 2019 года перайшоў у «Смаргонь»[11], дзе стаў рэгулярна з’яўляцца на полі. У лютым 2020 года падпісаў кантракт з «Оршай»[12], дзе таксама быў іграком асновы. Выступаў у клубе да канца сезона 2020.
У красавіку 2021 года далучыўся да рагачоўскага «Макслайна», а ў ліпені 2021 года стаў іграком «Лепеля», дзе выступаў да 2022 года.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2010 | дубль | БАТЭ | 12 | 0 |
2011 | дубль | БАТЭ | 27 | 12 |
2012 | дубль | БАТЭ | 27 | 5 |
2013 | Д2 | Слуцк | 18 | 3 |
2014 | Д2 | Смаргонь | 24 | 4 |
2015 | Д2 | Смаргонь | 26 | 10 |
2016 | Д1 | Віцебск | 13 | 1 |
2017 (1) | Д1 | Нафтан | 7 | 1 |
2017 (2) | Д2 | Слонім-2017 | 14 | 2 |
2018 (1) | Д2 | Орша | 13 | 5 |
2018 (2) | дубль | Дняпро | 7 | 0 |
2019 (1) | Д2 | Лакаматыў | 8 | 1 |
2019 (2) | Д2 | Смаргонь | 11 | 0 |
2020 | Д2 | Орша | 25 | 4 |
2021 (1) | Д3 | Макслайн | 2 | 0 |
2021 (1) | Д3 | Лепель | 4 | 1 |
2022 | Д3 | Лепель | 1 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Evgeni Kalinin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Evgeni Kalinin // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_kalinin/
- ↑ Наумов и Калинин подписали контракты с "Витебском" (руск.). football.by (9 лютага 2016). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ "Нафтан" планирует арендовать у "Витебска" Евгения Калинина и Захара Волкова (руск.). football.by (1 сакавіка 2017). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Вайтюховский Н.И.: "Короткий шаг назад перед большим шагом вперед" (руск.). Афіцыйны сайт «Віцебска» (7 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2018.
- ↑ "Днепр" объявил о подписании Калинина (руск.). football.by (13 жніўня 2018). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ 11 футболистов покинули "Днепр" (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Евгений Калинин сменил "Днепр" на гомельский "Локомотив" (руск.). football.by (23 лютага 2019). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Евгений Калинин покинул "Локомотив" (руск.). football.by (26 ліпеня 2019). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Калинин вернулся в "Сморгонь" (руск.). football.by (2 жніўня 2019). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Беразун і Калінін падпісалі пагадненьні (бел. (тар.)). orshafans.livejournal.com (11 лютага 2020). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Лепелі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Смаргонь
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Слонім-2017
- Ігракі ФК Орша
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
- Ігракі ФК Макслайн