Яўген Дзмітрыевіч Марозаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яўген Марозаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Дзмітрыевіч Марозаў
Нарадзіўся 17 красавіка 1995(1995-04-17)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 187 см
Вага 81 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Маладзечна
Нумар 5
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Беларусь СДЮШАР Камсамолец (Віцебск)
Клубная кар’ера*
2012 — 2015 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2016 — 2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 50 (3)
2019 Беларусь Андэрдог (Чысць) 25 (3)
2020 — Беларусь Маладзечна
Нацыянальная зборная**
2011 — 2012 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 красавіка 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 красавіка 2018.

Яўген Марозаў (нар. 17 красавіка 1995, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскай СДЮШАР «Камсамолец», з 2012 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У 2014 годзе замацаваўся ў складзе дубля. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі.

У пачатку 2016 года стаў іграком мінскага «Тарпеда». У сезоне 2016 быў адным з асноўных ігракоў, аднак прапусціў летні адрэзак чэмпіянату, а ў 2017 годзе не меў трывалага месца ў аснове, толькі з мая па ліпень выступаў у стартавым складзе. У пачатку 2018 года хутка замацаваўся ў аснове, аднак з кастрычніка стаў гуляць за дубль. У студзені 2019 года пакінуў сталічны клуб[2].

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку ў красавіку папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, перабраўся ў «Маладзечна».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2011—2012 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль БАТЭ Беларусь 7 0
2013 дубль БАТЭ Беларусь 6 0
2014 дубль БАТЭ Беларусь 31 1
2015 дубль БАТЭ Беларусь 25 3
2016 Д2 Тарпеда Беларусь 17 2
2017 Д2 Тарпеда Беларусь 15 0
2018 Д1 Тарпеда Беларусь 18 1
2019 Д3 Андэрдог Беларусь 25 3

Зноскі

  1. Evgeni Morozov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Три игрока покинули минское "Торпедо"

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]