Яўген Канстанцінавіч Дзятлаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Канстанцінавіч Дзятлаў
Дата нараджэння: 17 мая 1923(1923-05-17)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 11 сакавіка 2003(2003-03-11) (79 гадоў)
Альма-матар:
Месца працы
Узнагароды:

Заслужаны архітэктар БССР[d] (1988)

Яўген Канстанцінавіч Дзя́тлаў (нар. 17 мая 1923, в. Бабы, Пухавіцкі раён) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1950 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. У 19501965 гадах працаваў у г. Алма-Ата ў інстытуце «Казгарбудпраект», галоўным архітэктарам горада (19611965). У Мінску з 1965 года. Быў кіраўніком майстэрні генплана інстытута «Мінскпраект». 19701974 гадах галоўным архітэктарам горада. Пасля працаваў галоўным архітэктарам інстытутаў «Белдзіпрагандаль» (19741980), «Мінскпраект» (19801985). 3 1985 года намеснік старшыні праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: у Алма-Аце — жылыя дамы і гасцініца «Казахстан» (19541961), тэлецэнтр (19561959), адм. будынкі Казсаўпрафа (19581961, у сааўт.) і Міністэрства сувязі (19581962, у сааўт.); у Мінску — праект забудовы мікрараёна Усход 1 (19681969, у сааўт.), праект дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў Усход і Серабранка (19651968, у сааўт.), універсам «Рыга» і рэстаран «Свіцязь» (абодва 19781980, у сааўт.), праект дэталёвай планіроўкі цэнтра горада (19691973, у сааўт.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзятлаў Яўген Канстанцінавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.