Яўген Міхайлавіч Мінянкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Яўген Мінянкоў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яўген Мінянкоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Міхайлавіч Мінянкоў
Нарадзіўся 11 красавіка 1988(1988-04-11)[1] (31 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 186 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2007 — 2008 Сцяг Беларусі Дарыда (Ждановічы) 19 (0)
2009 — 2011 Сцяг Беларусі Рудзенск 44 (1)
2012 — 2014 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 70 (3)
2014 — 2015 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 14 (1)
2016 Сцяг Беларусі Слонім 20 (1)
2017 Сцяг Беларусі Орша 18 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 красавіка 2018.


Яўген Мінянкоў (нар. 11 красавіка 1988, Барысаў) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў дублі барысаўскага БАТЭ, пазней гуляў за «Дарыду». У складзе гэтага клуба дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў сезоне 2008. Па заканчэнні сезону «Дарыда» спыніла існаванне, і Яўген адправіўся ў каманду Другой лігі «Рудзенск», якой дапамог у першым жа сезоне перамагчы ў Другой лізе. У 2010—2011 гадах выступаў за «Рудзенск» у Першай лізе, але не меў трывалага месца ў аснове.

У 2012 годзе далучыўся да складу клуба «Смалявічы-СТІ», які ўзначальваў вядомы беларусі спецыяліст Юрый Пунтус. У смалявіцкім клубе стаў трывалым іграком асновы. Дапамог «Смалявічам» выйсці ў Першую лігу, дзе гуляў за гэты клуб на працягу 1,5 гадоў.

Улетку 2014 года разам з таварышамі па камандзе Іванам Васілёнкам і Міхаілам Шчарбаковым перайшоў у новы клуб Пунтуса — мазырскую «Славію». Замацаваўся ў мазырскім клубе і дапамог яму па выніках сезону 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Аднак, у сезоне 2015 выступаў за дубль «Славіі», так і не дэбютаваўшы за клуб у Вышэйшай лізе. У жніўні 2015 года кантракт з мазыранамі быў разарваны[2].

У пачатку 2016 года папоўніў склад «Слоніма», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы. У сезоне 2017 выступаў за «Оршу».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль БАТЭ Сцяг Беларусі 11 1
2007 дубль Дарыда Сцяг Беларусі 7 0
2008 Д1 Дарыда Сцяг Беларусі 19 0
2009 Д3 Рудзенск Сцяг Беларусі 24 0
2010 Д2 Рудзенск Сцяг Беларусі 2 0
2011 Д2 Рудзенск Сцяг Беларусі 18 1
2012 Д3 Смалявічы-СТІ Сцяг Беларусі 34 2
2013 Д2 Смалявічы-СТІ Сцяг Беларусі 23 1
2014 (1) Д2 Смалявічы-СТІ Сцяг Беларусі 13 0
2014 (2) Д2 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 14 1
2015 (1) дубль Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 11 2
2016 Д2 Слонім Сцяг Беларусі 20 1
2017 Д2 Орша Сцяг Беларусі 18 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]